Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Кст 2015

Беларусь прапануе ААН удзяліць большую ўвагу ўзаемадзеянню з рэгіянальнымі інтэграцыйнымі структурамі

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе ААН удзяліць большую ўвагу ўзаемадзеянню з рэгіянальнымі інтэграцыйнымі структурамі для паспяховага выканання Мэт устойлівага развіцця. На гэтым акцэнтаваў увагу начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Беларусі Алег Ермаловіч у выступленні ў час дыскусіі Другога камітэта 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН па пытаннях устойлівага развіцця, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Беларускі бок даў станоўчую ацэнку прынятаму на саміце ААН парадку дня ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. Дыпламат адзначыў, што ў дакуменце адлюстраваны такія прыярытэтныя для Беларусі пытанні, як тэматыка краін з сярэднім узроўнем даходу, недапушчэнне аднабаковых мер прымушэння, энергетыка, барацьба з гандлем людзьмі.

Прадстаўнік Беларусі звярнуў увагу на важнасць скаардынаваных дзеянняў сістэмы ААН па аказанні садзейнічання краінам у выкананні імі Мэт устойлівага развіцця.

Беларускі дыпламат высока ацаніў заснаваны па выніках саміту механізм тэхналагічнага садзейнічання і падкрэсліў гатоўнасць Беларусі да канструктыўнага ўдзелу ў ім.

Алег Ермаловіч таксама адзначыў актыўны ўдзел Беларусі ў падрыхтоўцы да маючай адбыцца міжнароднай сустрэчы па клімаце ў Парыжы і праінфармаваў аб планах і ініцыятывах краіны ў сувязі з гэтым.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі