Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

10 Mar 2015

Беларусь гатова супрацоўнічаць з Азербайджанам па ўсіх напрамках

Беларусь гатова супрацоўнічаць з Азербайджанам па ўсіх напрамках

10 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь гатова супрацоўнічаць з Азербайджанам па ўсіх напрамках. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з першым намеснікам прэм'ер-міністра Азербайджана Ягубам Эюбавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вельмі давяраем вам, вашай краіне, кіраўніцтву, і мы гатовы супрацоўнічаць з вамі па ўсіх напрамках, закрытых тэм абсалютна няма", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь і Азербайджан заўсёды паспяхова вырашалі ўсе існуючыя праблемныя пытанні. "Мы сёння сустрэліся для таго, каб, калі ёсць нейкія пытанні, маглі іх аператыўна вырашыць, разгледзець. Тым больш што ў нас з Азербайджанам, нягледзячы на ўсе цяжкасці, гэта рэдка з якой краінай, па мінулым годзе нават тавараабарот павялічыўся. Нам вельмі выгадны гандаль з Азербайджанам", - сказаў беларускі лідар.

 "І калі мы яшчэ разважаем па асобных дзяржавах, ісці туды, не ісці са сваёй вытворчасцю, то з Азербайджанам гэтага няма - мы гатовы ствараць там свае вытворчасці, гатовы прымаць вашы інвестыцыі тут, гарантыі тут абсалютныя", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі. Ён нагадаў, што ў Азербайджане дзейнічаюць сумесныя вытворчасці па выпуску беларускіх трактароў, грузавых аўтамабіляў, ліфтаў і іншыя. Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем заўважыў, што па некаторых напрамках лакалізацыя вытворчасцей ужо дасягнула амаль палавіны. "40 працэнтаў ужо ёсць, гэта вельмі добрыя тэмпы. Значыць, вы атрымліваеце тэхналогіі, як мы вам і абяцалі, як я абяцаў Ільхаму Аліеву, і нармальная вытворчасць ствараецца на вашай тэрыторыі", - дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Ён падкрэсліў, што наступным крокам з'яўляецца выхад з сумеснай прадукцыяй у трэція краіны, у рэгіён Каўказа.

Аляксандр Лукашэнка таксама падзякаваў азербайджанскаму боку за падтрымку. "Вы заўсёды ішлі нам насустрач, заўсёды нас падтрымлівалі, мы гэтак жа будзем ставіцца да нашых братоў-азербайджанцаў", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

 У сваю чаргу Ягуб Эюбаў адзначыў, што адносіны кіраўніка беларускай дзяржавы да азербайджанскага народа бясцэнныя. "Беларусь - гэта краіна, якая ўсіх прываблівае. Вы як кіраўнік паказалі сапраўднае, што вы - чалавек з народа, вы не можаце без народа, вы ўсё сваё жыццё прысвячаеце гэтаму народу, - сказаў ён. - І калі б у вас былі яшчэ іншыя прыродныя багацці, рэсурсы, я думаю, што гэта была б першая краіна ў свеце, таму што галоўнае не тое, што маеш, галоўнае - з таго, што маеш, атрымліваць тое, што трэба".

Ягуб Эюбаў перадаў кіраўніку беларускай дзяржавы прывітанне ад Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева і выказаў словы ўдзячнасці за адносіны і падтрымку, што аказваецца, "не толькі эканамічную, гандлёвую, але і палітычную, брацкую, дружалюбную і суседскую".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі