Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Чэр 2016

Беларусь гатова стаць "заходнімі варотамі" для ШАС

Беларусь гатова стаць

24 чэрвеня, Ташкент /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь гатова ісці па шляху паглыблення адносін з Кітаем і Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Ташкенце на сустрэчы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу выказаць вам удзячнасць за тое, што наша Беларусь - адзіная з еўрапейскіх дзяржаў атрымала статус наглядальніка пры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Без падтрымкі вялікага Кітая гэта было б немагчыма. Мы вам вельмі ўдзячны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Сі Цзіньпіна.

Кіраўнік беларускай дзяржавы запэўніў, што як Кітай, так і ШАС у цэлым могуць разлічваць на падтрымку Беларусі ў любых пытаннях. "Мы гатовы быць "заходнімі варотамі" гэтай арганізацыі", - заявіў беларускі лідар.

Беларусь гатова стаць "заходнімі варотамі" для ШАСУ якасці прыкладу таго, як Беларусь паслядоўна выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы, Аляксандр Лукашэнка прывёў рэалізацыю праекта па стварэнні Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". "Як вы яго назвалі, гэта жамчужына Вялікага шаўковага шляху. Мы будзем рабіць усё і робім цяпер, каб гэты праект быў напоўнены эканамічным зместам", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

У сваю чаргу Сі Цзіньпін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з паспяховым правядзеннем пятага Усебеларускага народнага сходу, дзе абмяркоўваўся пяцігадовы план сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. "Упэўнены, што пад вашым кіраўніцтвам у Беларусі будуць дасягнуты новыя поспехі", - сказаў Старшыня КНР.

Беларусь гатова стаць "заходнімі варотамі" для ШАСЁн адзначыў, што беларуска-кітайскія адносіны імкліва набіраюць абароты, і па ўсіх пытаннях бакі падтрымліваюць адзін аднаго.

Сі Цзіньпін таксама адзначыў, што ў Беларусі цяпер праходзіць парламенцкая выбарчая кампанія. У сувязі з гэтым ён выказаў падтрымку намаганняў, нацэленых на спакойнае правядзенне выбараў.

Сі Цзіньпін запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Кітай з дзяржаўным візітам і заявіў аб гатоўнасці далейшага паглыблення супрацоўніцтва па ўсіх напрамках.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі