Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Май 2015

Беларусь будзе пашыраць у ААН рэзалюцыю па глабальным плане барацьбы з гандлем людзьмі

Беларусь будзе пашыраць у ААН рэзалюцыю па глабальным плане барацьбы з гандлем людзьмі

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Вене з 18 па 22 мая пройдзе 24-я сесія Камісіі ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі (КПЗКП), якая з'яўляецца рабочым органам Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У рабоце сесіі прыме ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з пастаянным прадстаўніком пры міжнародных арганізацыях у Вене Валерыем Варанецкім. "Адной з цэнтральных задач дэлегацыі з'яўляецца пашырэнне беларускай рэзалюцыі "Ажыццяўленне Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі", прынятага Генеральнай Асамблеяй ААН па ініцыятыве нашай краіны ў 2010 годзе. Задача беларускай рэзалюцыі - у прыцягненні ўвагі міжнароднай супольнасці да дасягнутых вынікаў і неабходных далейшых мер у частцы выканання глабальнага плана", - растлумачылі ў МЗС.

Таксама ў цэнтры ўвагі сесіі будзе абмеркаванне вынікаў трынаццатага Кангрэса ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі і падрыхтоўка рэкамендацый адносна далейшай дзейнасці ў галіне папярэджання злачыннасці для зацвярджэння 70-й сесіяй Генеральнай Асамблеі ААН. Дэлегацыя Беларусі прыме ўдзел у разглядзе пытанняў ажыццяўлення канвенцый ААН супраць карупцыі і супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці, уключаючы рэалізацыю палажэнняў пратакола аб папярэджанні і спыненні гандлю людзьмі, фінансава-адміністрацыйнай дзейнасці УНЗ, міжнароднага супрацоўніцтва ў крымінальна-прававой сферы, а таксама сусветных тэндэнцый і новых праблем у галіне папярэджання злачыннасці і крымінальнага правасуддзя.

Усяго на разгляд камісіі прадстаўлена 10 праектаў рэзалюцый, якія ахопліваюць у тым ліку пытанні паляпшэння кіравання дзейнасцю і фінансавага стану УНЗ ААН, далейшай дзейнасці па выніках кангрэса, удасканалення мінімальных стандартных правіл абыходжання са зняволенымі, тэхнічнай дапамогі, барацьбы з тэрарызмам, гендарна-матываваных забойстваў, незаконнага перамяшчэння культурных каштоўнасцей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі