Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Май 2016

Беларусь і Італія абмяркоўваюць магчымасць стварэння бізнес-савета

Беларусь і Італія абмяркоўваюць магчымасць стварэння бізнес-савета

20 мая, Рым, Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Італія абмяркоўваюць магчымасць стварэння бізнес-савета. Прапанову аб фарміраванні такой структуры агучыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час перагавораў у Рыме з Прэзідэнтам Італіі Серджа Матарэла, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА па выніках сустрэчы прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант.

На думку Прэзідэнта Беларусі, такі савет дапамог бы зняць многія пытанні ва ўзаемадзеянні бізнес-структур. Прэзідэнт Італіі ў сваю чаргу падтрымаў гэту ідэю, адзначыўшы, што гэта быў бы выдатны інструмент для садзейнічання супрацоўніцтву ў сферы бізнесу і вырашэння розных пытанняў, якія ўзнікаюць.

Як было адзначана ў час сустрэчы, у развіцці шматбаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва зацікаўлены як Беларусь, так і Італія. "Беларусь заўсёды будзе донарам стабільнасці і прыстойнасці ў адносінах як да Італіі, так і да Еўрасаюза ў цэлым", - падкрэсліў беларускі лідар.

Беларусь і Італія абмяркоўваюць магчымасць стварэння бізнес-саветаУлічваючы вялікі інтарэс італьянскага бізнесу да Беларусі, Аляксандр Лукашэнка запэўніў у гатоўнасці дзейнічаць у гэтым напрамку. Асаблівую цікавасць для Беларусі ўяўляе вопыт Італіі ў стварэнні малых і сярэдніх прадпрыемстваў у самых розных сферах, у тым ліку IT, АПК, вытворчасці і перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і іншых. Адзначана, што на аснове гэтых прадпрыемстваў у тым ліку неабходна ствараць трывалы фундамент для міждзяржаўнага ўзаемадзеяння.

Асобным пунктам у парадку дня абмяркоўваецца павелічэнне аб'ёмаў інвестыцыйнага супрацоўніцтва, стварэння на тэрыторыі Беларусі не толькі сумесных, але і ўласных італьянскіх прадпрыемстваў. "Мы гатовы прадаставіць для гэтага ўсе неабходныя ўмовы", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

У свой час абмяркоўвалася магчымасць стварэння ў Брэсце італьянскага прамысловага парка. Бакі згадзіліся з неабходнасцю вярнуцца да прапрацоўкі гэтага праекта, для рэалізацыі якога з боку Беларусі будуць створаны ўсе ўмовы.

Беларусь і Італія абмяркоўваюць магчымасць стварэння бізнес-саветаУ паспяховай рэалізацыі гэтага і іншых праектаў ёсць несумненны інтарэс і італьянскага боку, улічваючы членства Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Гэта значыць, фактычна для італьянскіх тавараў, вырабленых на тэрыторыі Беларусі, будзе адкрыты ўвесь еўразійскі рынак.

Прэзідэнты згадзіліся, што для больш эфектыўнага супрацоўніцтва па шэрагу напрамкаў неабходна ўдасканальваць нарматыўна-прававую базу, рабіць яе больш паўнацэннай.

Асобным блокам кіраўнікі дзяржаў абмяркоўвалі ўзаемадзеянне ў сацыяльнай сферы. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Серджа Матарэла за дапамогу італьянскага боку ў аздараўленні беларускіх дзяцей. Італія ў сваю чаргу ўдзячна Беларусі за канструктыўнае ўзаемадзеянне ў сферы ўсынаўлення дзяцей.

Беларусь і Італія абмяркоўваюць магчымасць стварэння бізнес-саветаПрэзідэнты не абмінулі і актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня, у тым ліку сітуацыю ва Украіне. "Мінск - гэта зямля, якая абяцае надзею на вырашэнне гэтага канфлікту", - сказаў Прэзідэнт Італіі.

У цэлым Аляксандр Лукашэнка падзякаваў італьянскаму боку за тое, што Італія заўсёды прытрымлівалася прыстойнай і стрыманай пазіцыі адносна Беларусі. Кіраўнік беларускай дзяржавы запрасіў Серджа Матарэла наведаць Беларусь у любы зручны час.

У сваю чаргу Прэзідэнт Італіі падзякаваў за запрашэнне і выказаў задавальненне тым, што Беларусі і Італіі ўдалося захаваць канструктыўныя адносіны супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі