Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Кст 2019

Арына Сабаленка выйграла малы падагульняючы турнір WTA

Арына Сабаленка выйграла малы падагульняючы турнір WTA
Арына Сабаленка. Фота арганізатараў турніру

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка, якая займае 14-е месца ў сусветным рэйтынгу, стала пераможцай малога падагульняючага турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), які завяршыўся ў кітайскім Чжухаі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першай партыі вырашальнага паядынку Арыны Сабаленка з дзясятай ракеткай планеты галандкай Кікі Бертэнс саперніцы па чарзе выйгравалі ачкі на сваіх падачах і толькі ў дзясятым гейме беларуска змагла ўзяць чужую падачу і перамагла - 6:4. Другі сэт яна правяла вельмі добра і ўпэўнена перамагла - 6:2. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 15 мінут.

На шляху да фіналу Арына Сабаленка абыграла грачанку Марыю Сакары (22-і нумар рэйтынгу WTA) - 6:3, 6:4, бельгійку Элізэ Мертэнс (18) - 6:4, 3:6, 7:5 і чэшку Караліну Мухаву (26) - 7:5, 7:6.

Для Арыны Сабаленка гэта пяты чэмпіёнскі тытул на турнірах пад эгідай WTA, прычым 4 з іх яна заваявала на спаборніцтвах, якія праходзілі ў Кітаі.

На гэтым тыдні Арына Сабаленка і бельгійская тэнісістка Элізэ Мертэнс згуляюць у парным разрадзе галоўнага падагульняючага турніру WTA, які 27 кастрычніка стартаваў у кітайскім Шэньчжэне. На групавым этапе яны згуляюць з галандска-нямецкім дуэтам Дэмі Схюрс / Анна-Лена Грэнефельд, венгерска-французскім тандэмам Цімея Бабаш / Крысціна Младзенавіч і парай з Кітайскага Тайбэя Лаціша Чан / Чань Хаа-Чынь.

У гэтым годзе агульны прызавы фонд падагульняючага турніру WTА, які завершыцца 3 лістапада, складзе $14 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі