Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Ліп 2016

Аляксей Грос перамог у конкурсе выканаўцаў на "Славянскім базары" з невялікім адрывам

Аляксей Грос перамог у конкурсе выканаўцаў на

18 ліпеня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Аляксей Грос стаў пераможцам Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2016" на "Славянскім базары", набраўшы больш за ўсіх балаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Увечары 17 ліпеня на сцэне Летняга амфітэатра прайшоў другі конкурсны дзень - "Фестывальны хіт". Беларус выканаў вядомую песню Бон Джові "It's my life", за якую атрымаў ад суддзяў 77 балаў, і падагульняючая сума 157 балаў за два дні вывела яго ў лідары. "Калі ішоў сюды, я адчуў, што ўчарашнія 80 балаў шмат да чаго абавязвалі, было хваляванне. Але я задаволены. Бадай, штосьці крыху не склалася, але ўсё добра", - прызнаўся адразу пасля выступлення за кулісамі Аляксей Грос. Дарэчы, малады выканаўца не пазбаўлены гарэзлівага пазёрства. Тлумачачы экстравагантны выбар касцюма ў духу Робі Уільямса, ён адзначыў, што "як і вядомаму брытанскаму спеваку яму ёсць што паказаць".

Аляксей Грос стаў пераможцам Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2016" на "Славянскім базары"А вось казах Адам, які атрымаў нават больш балаў - 78, аказаўся больш самакрытычным і прызнаўся, што не ўсё ў яго інтэрпрэтацыі песні "I'm not the only one" атрымалася ідэальна. "Раніцай на рэпетыцыях атрымалася лепш, не было такога хвалявання. Непасрэдна перад выхадам ніяк не мог супакоіцца", - адзначыў Адам. Аляксея Гроса, ад якога па сумарным выніку адстаў усяго на 2 балы, ён пахваліў за выступленне ў першы дзень - яго ён слухаў з залы. Таксама Адам прызнаўся, што ўлюбіўся ў Мінск і Віцебск, дзе шмат гуляў. "У вас тут усё інакш. І такія добрыя людзі, чулыя. Я пераняў ад іх пэўнае натхненне і цяпер вярнуся ў Казахстан абноўленым чалавекам, натхнёным на новыя здзяйсненні. Шчыра кажучы, я шмат задавальнення атрымаў. Яшчэ мы моцна пасябравалі з хлопцам з Латвіі. У нас нават ёсць свая фішка - краіна Казалатвія. Дарэчы, на маё вяселле ў верасні адназначна прыедуць прадстаўнікі Чарнагорыі і Латвіі", - дадаў Адам.

Таксама, мяркуючы па балах, асабліва спадабаліся журы ў гэты вечар іскрамётныя выступленні італьянкі Элеаноры Век'ё, грузінскага прыгажуна Андрыа Гвелісіяні і малдаванкі Анны Адабеску. Якая ў чаканні ацэнак прызналася, што на сцэне была не адна. Дзяўчына чакае дзіця. Таму ў Віцебск яе прыехаў падтрымаць муж-музыкант. "Дзіця мне нават дапамагала. Напэўна, упершыню на конкурсе я не так моцна хвалююся. І на паўфінале, і ўчора, і сёння не было страху. Была ўпэўненасць, што я не адна - нас усё ж такі двое", - растлумачыла Анна Адабеску. Таксама яна адзначыла маштабнасць сцэны, на такой пляцоўцы спявачка выступала ўпершыню.

Міністр культуры Барыс Святлоў віншуе Аляксея Гроса з перамогайКожны канкурсант, незалежна ад рэзультатаў, атрымаў шмат пазітыўных эмоцый, якімі іх зарадзіла віцебская зала. Публіка на "Славянскім базары" ўмее падтрымаць артыста. Дапамагалі ў гэтай місіі і вядучыя - Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая. Дзякуючы ім на конкурсе гучалі родныя мовы ўдзельнікаў, прызнанні і прысвячэнні, уручаліся падарункі. Марыета Уайс з Украіны сказала, што хоча замуж; расіянка Кацярына Фырфа спрабавала прачытаць верш Пушкіна ў перакладзе на беларускую Максіма Багдановіча. А італьянка Элеанора Век'ё растлумачыла гледачам, што "ў Італіі паста - гэта жонка, яе трэба есці дома, а піца - гэта палюбоўніца - яе трэба есці ў рэстаране". Канкурсантка з Літвы Валерыя Ільін парадавала журналістаў, падарыўшы ім традыцыйны літоўскі пірог шакоціс.

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу адбудзецца сёння ўвечары на ўрачыстым закрыцці XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Тады і стане вядома, ці атрымае Аляксей Грос Гран-пры і спецыяльны прыз "Ліра" або будзе ўдастоены толькі прэміі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі