У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Лізавета Міснікава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Крс 2014

Аляксандр Лукашэнка лічыць правільным рашэнне аб адраджэнні ў Беларусі вытворчасці слуцкіх паясоў

Аляксандр Лукашэнка лічыць правільным рашэнне аб адраджэнні ў Беларусі вытворчасці слуцкіх паясоў

11 красавіка, Слуцк /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць правільным рашэнне аб адраджэнні ў Беларусі вытворчасці слуцкіх паясоў. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы прадпрыемства "Слуцкія паясы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мяне быццам камень з душы зваліўся. Мяне пераканалі, што мы правільна зрабілі, адрадзіўшы гэты прадмет таго часу. Хоць гэта і нятанна, але гэта таго варта. Гэта застанецца ў гісторыі, на стагоддзі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як адзначылі работнікі Музея гісторыі слуцкіх паясоў, духоўнае багацце беларускага народа - гэта самае галоўнае, што неабходна берагчы і перадаваць моладзі. "Аранжавыя рэвалюцыі абыходзяць нас бокам, таму што мы гэта робім, - сказаў Прэзідэнт. - І робім не для таго, каб аранжавых рэвалюцый не было, а для будучага, для дзяцей, для адраджэння".

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з тэхналагічным працэсам вытворчасці аналага слуцкага пояса і сувенірнай прадукцыі на прадпрыемстве, з тэхналогіяй самабытнага народнага ткацтва. Як было даложана кіраўніку дзяржавы, ўся выпускаемая тут прадукцыя сёння запатрабавана. У планах у прадпрыемства - пашырэнне асартыменту, выпуск прадукцыі для царквы.

У Музеі гісторыі слуцкіх паясоў, створаным пры прадпрыемстве, Прэзідэнта азнаёмілі з тэхналогіяй стварэння паясоў з XVIII стагоддзя. Тут Аляксандру Лукашэнку ўручылі першы слуцкі пояс, сатканы на прадпрыемстве, які з'яўляецца поўнай копіяй арыгінальнага гістарычнага пояса. У якасці сыравіны пры вырабе аналага пояса выкарыстоўваліся пазалочаныя ніткі і ніткі з натуральнага шоўку. Копія слуцкага пояса мае даўжыню 350 см, шырыню 33,5 см і вагу 500 г. Падарунак кіраўніку дзяржавы ўручылі работніцы, якія выткалі гэты пояс. Сёння ж ён будзе дастаўлены на захоўванне ў Палац Незалежнасці.

Аляксандр Лукашэнка наведаў прадпрыемства "Слуцкія паясы"Звяртаючыся да ткачых, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ў іх нялёгкая праца. "Добра, што жаночыя рукі робяць гэтыя цудоўныя паясы. У іх цеплыня, хараство, энергетыка нашых жанчын", - сказаў кіраўнік дзяржавы. "Зарплата, напэўна, не тая, якую вы павінны атрымліваць, таму што гэта цяжкая праца, - сказаў Прэзідэнт. - Лічу, да канца наступнага года вы пра яе не будзеце гаварыць. Трэба паціху выходзіць на экспарт, па паўцэнта павышаючы цану, і прыйдзеце да сусветных цэн. Дзяржава ўклала вялікія грошы, прычым не ў лепшыя часы. Прадукцыя, якую вы вырабляеце, павінна знаходзіць попыт. Шукайце, прапаноўвайце - трэба мабілізавацца і, можа, больш прадаваць таго, што запатрабавана".

На памяць аб наведванні прадпрыемства Аляксандр Лукашэнка пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей Музея гісторыі слуцкіх паясоў. "Вельмі сімвалічна, што другое нараджэнне паясоў адбылося менавіта тут, у Слуцку. Гэта даніна нашай павагі майстрам мінулага і яскравае сведчанне таленту іх нашчадкаў, якія па ўзроўні майстэрства не ўступаюць сваім праслаўленым папярэднікам", - гаворыцца ў запісе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс