Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

9 Nov 2016

Афіцыйныя перагаворы Лукашэнкі і Эрдагана адбудуцца 11 лістапада ў Палацы Незалежнасці

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйныя перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана адбудуцца 11 лістапада ў Палацы Незалежнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў развіцця міждзяржаўных адносін з акцэнтам на актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, абмяняюцца поглядамі па праблематыцы рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня. Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне шэрага двухбаковых дакументаў.

У рамках праграмы афіцыйнага візіту Прэзідэнта Турцыі ў Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган прымуць удзел у беларуска-турэцкім бізнес-форуме, а таксама ў цырымоніі адкрыцця Саборнай мячэці ў Мінску.

Беларусь-Турцыя: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі