Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Jun 2021

"Адкажаце за кожны квадратны метр" - Лукашэнка чакае вынікаў ад работы па развіцці Аршанскага раёна


15 чэрвеня, Орша /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка чакае вынікаў ад работы па развіцці Аршанскага раёна. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час наведвання Аршанскага мясакансервавага камбіната, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У канцы года якраз гэтай тэмай зоймемся. Вы адкажаце за кожны квадратны метр", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

"Адкажаце за кожны квадратны метр" - Лукашэнка чакае вынікаў ад работы па развіцці Аршанскага раёнаКіраўнік дзяржавы адзначыў, што ні аднаму гораду ў Беларусі не ўдзяляецца такая ўвага, як Оршы. "У мяне ж і Гродна, і Брэст ёсць. Я сюды прыехаў - папісваюць ужо: а калі Прэзідэнт захад наведае?" - дадаў ён.

Паводле слоў губернатара Віцебскай вобласці Мікалая Шарснёва, у Аршанскім раёне сапраўды ўжо зроблена шмат, у рэгіёне будуюцца ўнікальныя аб'екты.

"Адкажаце за кожны квадратны метр" - Лукашэнка чакае вынікаў ад работы па развіцці Аршанскага раёнаУ снежні 2018 года Аляксандр Лукашэнка сваім указам зацвердзіў праграму развіцця Аршанскага раёна да 2023 года. Дакумент быў падпісаны "ў мэтах стварэння ўмоў для комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, павышэння якасці і ўзроўню жыцця насельніцтва, стымулявання прадпрымальніцтва і ўкладання сродкаў у эканоміку рэгіёна, росту даходаў мясцовага бюджэту".

Праз месяц урад зацвердзіў комплекс мер па рэалізацыі гэтай праграмы. У дакуменце абазначаны мерапрыемствы па 18 напрамках: прамысловасць, АПК, транзіт і лагістыка, транспарт, будаўніцтва, сацпадтрымка, занятасць, развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, разумны горад, ЖКП, ахова здароўя, адукацыя, культура, гандаль, турызм і іншыя."Адкажаце за кожны квадратны метр" - Лукашэнка чакае вынікаў ад работы па развіцці Аршанскага раёна

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі