Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

7 Врс 2020

У Беларусі перанесены тэрміны бязвізавага ўезду для гасцей і ўдзельнікаў ЧС па хакеі 2021 года

У Беларусі перанесены тэрміны бязвізавага ўезду для гасцей і ўдзельнікаў ЧС па хакеі 2021 года
Фота з архiва

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі з пераносам у 2021 годзе тэрмінаў правядзення чэмпіянату свету па хакеі з шайбай урэгуляваны асобныя пытанні падрыхтоўкі і правядзення спаборніцтваў. Адпаведны ўказ нумар 337 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 верасня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Так, тэрміны бязвізавага ўезду, выезду і часовага знаходжання на тэрыторыі Беларусі для ўдзельнікаў чэмпіянату перанесены з 20 красавіка - 31 мая на 3 мая - 13 чэрвеня, для іншаземных турыстаў - з 1-31 мая на 14 мая - 13 чэрвеня.

Таксама перанесены тэрміны бясплатнага аказання хуткай медыцынскай дапамогі ў месцы правядзення хакейных матчаў удзельнікам і балельшчыкам чэмпіянату, бязвыплатнага прадастаўлення маёмасці дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату, вызвалення ад некаторых падаткаў арганізацый і тавараў. Урэгуляваны і іншыя пытанні падрыхтоўкі і правядзення спаборніцтваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі