28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі (ФХБ) Генадзь Савілаў узначаліў дырэкцыю па правядзенні чэмпіянату свету 2021 года, які прымуць Мінск і Рыга, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў ФХБ.
Сёння ў Мінску праходзіць пасяджэнне выканкама федэрацыі, на якім разглядаюцца пытанні падрыхтоўкі да сусветнага форуму, змяненні ў рэгламент адкрытага чэмпіянату Беларусі, асноўныя напрамкі канцэпцыі развіцця хакея ў Беларусі ў святле даручэнняў Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, дадзеных на нарадзе па развіцці зімовых відаў спорту.
85-ы чэмпіянат свету па хакеі ў мацнейшым дывізіёне пройдзе ў Мінску і Рызе з 7 па 23 мая 2021 года. Раней Беларусь праводзіла сусветны форум у 2014 годзе.
Нацыянальная зборная Беларусі ў бягучым сезоне выступае ў дывізіёне I у групе А. У Астане ў красавіку - маі бягучага года пазмагаецца за выхад у эліту сусветнага хакея.