Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва

Гуманітарнае супрацоўніцтва

5 Чэр 2020

У Беларусь прыбыла другая партыя гуманітарнай дапамогі з Польшчы

У Беларусь прыбыла другая партыя гуманітарнай дапамогі з Польшчы

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусь прыбыла другая партыя гуманітарнай дапамогі з Польшчы для барацьбы з эпідэміяй COVID-19, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На афармленне ў транспартна-лагістычны цэнтр "Мінск-Белмытнясэрвіс" прыехалі 40 фур, яшчэ пяць машын разгрузіліся ў Лідзе. Агульная маса грузу склала 300 т. Палякі перадалі дыхальную апаратуру, лякарствы, некалькі мільёнаў ахоўных і медыцынскіх масак аднаразовага выкарыстання, антысептычную вадкасць, ахоўныя халаты, камбінезоны біялагічнай аховы, медыцынскія шчыткі, ПЦР-тэсты. Як заявіў напярэдадні дзяржсакратар канцылярыі польскага прэм'ер-міністра Міхал Дворчык, гэта буйнейшая партыя гуманітарнай дапамогі ў гісторыі сучаснай Польшчы.

Груз быў перавезены машынамі Дзяржаўнай проціпажарнай службы, Дзяржаўнай паліцыі і Пагранічнай службы. Пад Мінскам гуманітарную дапамогу з Польшчы сустракалі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства замежных спраў і пасольства Польшчы ў Беларусі. Медыцынскае абсталяванне, вырабы і прэпараты перададуць Рэспубліканскаму цэнтру арганізацыі медыцынскага рэагавання, а таксама Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы, раённым бальніцам Шчучына, Ліды, Смаргоні, Ваўкавыска.

"Польшча і Беларусь з'яўляюцца суседзямі. Мы стараемся паказаць, што суседу трэба дапамагаць у складаных умовах. Можна вельмі шмат гаварыць пра суседства, салідарнасць і дружбу, але лепш гэта паказваць на практыцы. Мы стараемся гэта рабіць, - сказаў намеснік пасла Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі. - Наша супрацоўніцтва з'яўляецца вельмі важным, мы моцна цэнім яго і хочам развіваць".

Гуманітарная дапамога была выдзелена польскім урадам, але транзіт арганізаваны з дапамогай структур Еўрасаюза. "Значыць гэта агульнае польска-еўрапейскае мерапрыемства", - растлумачыў дыпламат.

Намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк растлумачыў, што ў бліжэйшыя дні груз будуць афармляць, а на наступным тыдні яго размяркуюць па бальніцах.

Удзячнасць польскаму боку таксама выказалі ў беларускім МЗС. "Мы ўпэўнены, што гэта не проста сімвалічны жэст, а знак добрасуседскіх, дружалюбных адносін дзвюх краін у няпросты для ўсёй сусветнай супольнасці час", - падкрэслілі ў міністэрстве.

Як паведамлялася, першая партыя гуманітарнай дапамогі прыбыла ў Беларусь 24 красавіка. Тады прывезлі дэзынфіцыруючыя сродкі (50 тыс. л), антысептыкі (30 тыс. л) і хірургічныя маскі (100 тыс. штук), неабходныя для барацьбы з COVID-19.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі