Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва | Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

4 Sep 2018

Гуманітарныя праекты ў Гомельскім раёне: ЗАПРАШАЕМ да супрацоўніцтва!

Гуманітарныя праекты ў Гомельскім раёне: ЗАПРАШАЕМ да супрацоўніцтва!

"Мадэрнізацыя спальнага корпуса №12 ДАЛ "Сожскі бераг", ўрочышчf "Чонкі" Гомельскага раёна"

ТДА "Дызайн-студыя "АР НУВО" запрашае да супрацоўніцтва і суфінансавання ў рамках гуманітарнага праекта "Мадэрнізацыя спальнага корпуса №12 ДАЛ "Сожскі бераг", ўрочышча "Чонкі" Гомельскага раёна".

Тэрмін рэалізацыі: 2 месяцы

Мэта праекта: Прадугледзець мадэрнізацыю спальнага корпуса №12 з усталяваннем душавых і санвузлоў для хлопчыкаў і дзяўчынак і прыбудовамі веранд.

Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:

У корпусе №12 выканаць перапланіроўку памяшканняў з усталяваннем 2 санвузлоў з душавымі кабінамі. Канструкцыі санвузлоў і душавых кабін – вільгацеўстоілівы гіпсакардон па металічным каркасе з абліцоўваннем керамічнай пліткай. Выканаць прыбудову двух веранд у драўляным каркасе. Водазабеспячэнне прадугледжваецца з існуючых сетак лагера. Каналізацыя – у існуючыя сеткі каналізацыі лагера. Гарачае водазабеспячэнне корпуса №12 выканаць ад бытавога воданагравальніка.

Агульны аб'ём фінансавання праекта (у доларах ЗША): 28106

Крыніца фінансавання: Аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)

  • Сродкі донара (у доларах ЗША): 27500
  • Суфінансаванне (у доларах ЗША): 606

Месца рэалізацыі праекта: Гомельская вобласць, Гомельскі раён, урочышча "Чонкі", ДАЛ "Сожскі бераг"

Кантактная асоба: Бейзераў Ігар Аляксандравіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Гомельскага райвыканкама, (0232) 53 78 35

"Капітальны рамонт стадыёна дзяржаўнай установы адукацыі "Аздараўленчы лагер "Казачная паляна", урочышча Церуха, Гомельскі раён, Гомельская вобласць"

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Гомельскага райвыканкама запрашае да супрацоўніцтва і суфінансавання ў рамках гуманітарнага праекта "Капітальны рамонт стадыёна дзяржаўнай установы адукацыі "Аздараўленчы лагер "Казачная паляна", урочышча Церуха, Гомельскі раён, Гомельская вобласць".

Тэрмін рэалізацыі: 2 месяцы

Мэта праекта: Паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы аздараўленчага лагера.

Задачы, якія плануюцца да выканання ў рамках рэалізацыі праекта: прадугледзець выкананне капітальнага рамонту з выкарыстаннем сучасных пакрыццяў.

Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:

Выканаць замену старога пакрыцця бегавой дарожкі. Правесці капітальны рамонт ямы для скачкоў, баскетбольнай, валейбольнай, гандбольнай пляцоўкі.

Агульны аб'ём фінансавання праекта (у доларах ЗША): 37200

Крыніца фінансавання: Аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)

  • Сродкі донара (у доларах ЗША): 34200
  • Суфінансаванне (у доларах ЗША): 3000

Месца рэалізацыі праекта: Гомельская вобласць, Гомельскі раён, урочышча Церуха, ДУА "Аздараўленчы лагер "Казачная паляна"

Кантактная асоба: Бейзераў Ігар Аляксандравіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Гомельскага райвыканкама, (0232) 53 78 35

"Мадэрнізацыя дзяржаўнай установы адукацыі "Аздараўленчы лагер "Чонкаўскі бор", урочышча Чонкі, Гомельскі раён, Гомельская вобласць. Укараненне геліяводанагравальных установак для нагрэву вады"

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Гомельскага райвыканкама запрашае да супрацоўніцтва і суфінансавання ў рамках гуманітарнага праекта " Мадэрнізацыя дзяржаўнай установы адукацыі "Аздараўленчы лагер "Чонкаўскі бор", урочышча Чонкі, Гомельскі раён, Гомельская вобласць. Укараненне геліяводанагравальных установак для нагрэву вады".

Тэрмін рэалізацыі: 4 месяцы

Мэта праекта: зніжэнне энергазатрат, павелічэнне выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі, зніжэнне тэхнагеннага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.

Задачы, якія плануюцца да выканання ў рамках рэалізацыі праекта: павелічэнне аб'ёмаў выкарыстання ўласных энергарэсурсаў і развіццё новых.

Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта:

Мантаж геліяводанагравальнай устаноўкі. Прадугледжана падключэнне да электрасеткі электрапровада-награвальнай устаноўкі, размешчанай у памяшканні пральні. Для ўліку і размеркавання электраэнергіі усталёўваецца шчыток ўлікова-размеркавальны з выключальнікам нагрузкі на ўводзе і выключальнікамі аўтаматычнымі на лініях выхаду. Прадугледжана ахова ад маланак абсталявання (геліякалектараў).

Агульны аб'ём фінансавання праекта (у доларах ЗША): 21900

Крыніца фінансавання: Аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)

  • Сродкі донара (у доларах ЗША): 18900
  • Суфінансаванне (у доларах ЗША): 3000

Месца рэалізацыі праекта: Гомельская вобласць, Гомельскі раён, урочышча "Чонкі", ДУА аздараўленчы лагер "Чонкаўскі бор"

Кантактная асоба: Бейзераў Ігар Аляксандравіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Гомельскага райвыканкама, (0232) 53 78 35, Пугачова Вольга Анатольеўна, дырэктар установы адукацыі "Аздараўленчы лагер "Чонкаўскі бор", (8044) 717 54 01

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі