Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва | Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

16 Май 2019

Гуманітарны праект "Здаровыя дзеці - здаровая нацыя" ў Дзяржынскім раёне

Гуманітарны праект

Назва праекта: "Здаровыя дзеці - здаровая нацыя" (рэканструкцыя будынка дзяржаўнай установы "Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Дзяржынскага раёна")

Тэрмін рэалізацыі: 2 гады з пачатку рэалізацыі праекта

Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: дзяржаўная ўстанова "Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Дзяржынскага раёна"

Мэты праекта:

  • стварэнне камфортных умоў ажыццяўлення вучэбна-трэніровачнага працэсу для дзяцей Дзяржынскага раёна;
  • максімальнае задавальненне патрэбнасцей жыхароў (дзяцей, падлеткаў Дзяржынскага раёна) у занятках спортам;
  • прыцягненне дзяцей да масавага спорту з мэтай вырашэння праблемы "згубнага ўплыву вуліц";
  • павышэнне зацікаўленасці жыхароў Дзяржынскага раёна ў здаровым ладзе жыцця;
  • стварэнне для жыхароў Дзяржынскага раёна бясплатнай магчымасці для заняткаў фізічнай культурай і спортам;
  • рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галіне фізічнага выхавання насельніцтва.

Задачы, запланаваныя да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:

1. Распрацоўка праекта рэканструкцыі будынка дзяржаўнай установы "Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Дзяржынскага раёна";
2. Правядзенне работ па падрыхтоўцы тэрыторыі для рэканструкцыі будынка дзяржаўнай установы "Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Дзяржынскага раёна";
3. Рэканструкцыя будынка дзяржаўнай установы "Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Дзяржынскага раёна";
4. Папулярызацыя здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва, прыцягненне дзяцей да заняткаў фізічнай культурай і спортам.

Мэтавая група: дзеці і падлеткі, асобы з абмежаванымі магчымасцямі, якія пражываюць у г. Дзяржынску і Дзяржынскім раёне.

Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта: рэканструкцыя дзяржаўнай установы "Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Дзяржынскага раёна". Арганізацыя раздзявалак непасрэдна перад уваходам у спартыўную залу ў мэтах гарантавання бяспечнага вучэбна-трэніровачнага працэсу. Устаноўка трыбун.

Агульны аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): 350 000

Крыніца фінансавання: аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)

  • Сродкі донара: 350 000
  • Суфінансаванне:

Месца рэалізацыі праекта: Мінская вобласць, г. Дзяржынск, вул. Набярэжная, 21а

Кантактная асоба: Юркевіч Міхаіл Міхайлавіч, дырэктар дзяржаўнай установы "Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Дзяржынскага раёна", тэл. 6-51-02, dzdush@mail.ru

Будзем рады супрацоўніцтву!

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі