Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва | Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

Запрашаем да фінансавання гуманітарных праектаў

16 Ліс 2018

Гуманітарны праект "Спартыўная сям'я – здаровая нацыя"

Гуманітарны праект

Мёрскі раён запрашае да супрацоўніцтва ў рамках рэалізацыі праекта "Спартыўная сям'я – здаровая нацыя".

Назва праекта: "Спартыўная сям'я – здаровая нацыя" (будаўніцтва сучаснай комплекснай спартыўнай пляцоўкі ў новым жылым мікрараёне горада Мёры – "Русачкі")

Тэрмін рэалізацыі: 1 год з пачатку рэалізацыі праекта

Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: сектар спорту і турызму Мёрскага раённага выканаўчага камітэта

Мэты праекта:

1. стварэнне сучаснай комплекснай спартыўнай пляцоўкі ў новым жылым мікрараёне г. Мёры – "Русачкі";
2. максімальнае задавальненне патрэбнасцей жыхароў мікрараёна (дзяцей, падлеткаў, студэнцкай моладзі і іх бацькоў, асоб з абмежаванымі магчымасцямі) у занятках спортам і актыўным сямейным адпачынку на адкрытым паветры;
3. прыцягненне дзяцей да масавага спорту з мэтай вырашэння праблемы "згубнага ўплыву вуліц";
4. павышэнне зацікаўленасці жыхароў мікрараёна ў здаровым ладзе жыцця;
5. стварэнне для жыхароў мікрараёна бясплатнай магчымасці для заняткаў фізічнай культурай і спортам;
6. стварэнне ўмоў для заняткаў фізічнай культурай і спортам асобам з абмежаванымі магчымасцямі;
7. рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галіне фізічнага выхавання насельніцтва.

Задачы, запланаваныя да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:

1. правядзенне работ па падрыхтоўцы тэрыторыі для ўстаноўкі сучаснай комплекснай спартыўнай пляцоўкі;
2. закупка і ўстаноўка спартыўна-гульнявога абсталявання;
3. папулярызацыя здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва, прыцягненне жыхароў да заняткаў фізічнай культурай і спортам.

Мэтавая група: дзеці і падлеткі, студэнцкая моладзь, дарослае насельніцтва, асобы з абмежаванымі магчымасцямі, якія пражываюць у новым жылым мікрараёне г. Мёры – "Русачкі"

Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта: абсталяванне гульнявой пляцоўкі для дзяцей, пляцоўкі для варкаўта, устаноўка вулічных трэнажораў, у тым ліку для асоб з абмежаванымі магчымасцямі, нанясенне гумавага пакрыцця пад комплексную спартыўную пляцоўку, устаноўка агароджы і малых архітэктурных форм (альтанак, лавак, урнаў, таблічак з інфармацыяй аб гуманітарным праекце)

Агульны аб'ём фінансавання (у доларах ЗША): 25 000

Крыніца фінансавання: аб'ём фінансавання (у доларах ЗША)

  • Cродкі донара: 22 500
  • Суфінансаванне: 2 500

Месца рэалізацыі праекта: Віцебская вобласць, г. Мёры, мікрараён "Русачкі"

Кантактная асоба: Л.В. Малецкая, загадчыца сектара спорту і турызму Мёрскага раённага выканаўчага камітэта, тэл. + 375 2152 4 17 15, msport07@mail.ru

Будзем рады супрацоўніцтву!

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі