Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва

Гуманітарнае супрацоўніцтва

15 Кст 2021

Лукашэнка падтрымаў ініцыятыву аб накіраванні ў Афганістан гуманітарнай дапамогі пад эгідай СНД

Лукашэнка падтрымаў ініцыятыву аб накіраванні ў Афганістан гуманітарнай дапамогі пад эгідай СНД

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які старшынствуе на саміце СНД, падтрымаў ініцыятыву аб накіраванні ў Афганістан гуманітарнай дапамогі пад эгідай СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля выступлення ўсіх лідараў краін Прэзідэнт Беларусі падзякаваў калегам за плённы абмен думкамі. "У ходзе вашых выступленняў прагучалі вельмі значныя канструктыўныя прапановы, накіраваныя на далейшае ўдасканаленне нашага ўзаемадзеяння ў рамках СНД", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў Выканкаму Садружнасці прааналізаваць выказаныя ініцыятывы і пры неабходнасці распрацаваць канкрэтныя мерапрыемствы. Напрыклад, адзначыў ён, кіраўнік Кыргызстана прапанаваў арганізаваць гуманітарную дапамогу Афганістану ад імя СНД. "Добрая прапанова. Я думаю, што можна было б не проста падумаць аб ёй, а ўжо думаць над рэалізацыяй такой прапановы", - заявіў беларускі лідар.

Як паведамлялася БЕЛТА, Кыргызстан прапанаваў пад эгідай СНД арганізаваць гуманітарную дапамогу Афганістану. З такой ініцыятывай выступіў Прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў. Ён выказаў заклапочанасць сітуацыяй, якая склалася ў Афганістане, і сказаў аб важнасці аказання дапамогі гэтай дзяржаве. "Гэта будзе садзейнічаць аднаўленню стабільнасці ў краіне", - упэўнены Садыр Жапараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі