Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва

Гуманітарнае супрацоўніцтва

10 Ліс 2022

Кітай перадаў Беларусі больш за 2 млн доз вакцыны ад каранавіруса

Кітай перадаў Беларусі больш за 2 млн доз вакцыны ад каранавіруса
Юрый Сянько у час прыняцця грузу. Фота пасольства

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У аэрапорце Пекіна 9 лістапада пасольства Беларусі пры ўдзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў Кітаі Юрыя Сянько прыняло груз гуманітарнай дапамогі ад урада КНР. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Кітаі.

Гуманітарны груз уключае 2 млн доз вакцыны супраць новай каранавіруснай інфекцыі вытворчасці карпарацыі "Сінафарм" (Vero Cell) і 2 млн аднаразовых шпрыцаў.

Дамоўленасць аб перадачы беларускаму боку 2 млн доз вакцыны была дасягнута ў ходзе сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна 15 верасня 2022 года ў Самаркандзе ў рамках мерапрыемства пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС.

Дастаўка грузу плануецца самалётам беларускай авіякампаніі 10-11 лістапада.

Усяго ў 2021-2022 гадах з улікам гэтай партыі Кітай перадаў Беларусі ў якасці гуманітарнай дапамогі каля 5 млн доз вакцыны, яшчэ больш за 4,6 млн доз беларускі бок закупіў самастойна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі