Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва

Гуманітарнае супрацоўніцтва

6 Лют 2020

Другі самалёт з беларускай гуманітарнай дапамогай прыбыў у Кітай

Другі самалёт з беларускай гуманітарнай дапамогай прыбыў у Кітай
Фота з архiва

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі самалёт з беларускай гуманітарнай дапамогай прыбыў у Кітай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

"Беларускі ваенна-транспартны самалёт, які дастаўляе гуманітарную дапамогу Кітайскай Народнай Рэспубліцы, прызямліўся сёння ў аэрапорце Пекіна ў 10.50 па мінскім часе. Груз медыцынскага прызначэння паспяхова дастаўлены. Плануецца, што самалёт вернецца ў Беларусь 9 лютага", - праінфармавалі ў ведамстве.

Як паведамлялася, 5 лютага Беларусь адправіла ў Кітай другі самалёт гуманітарнай дапамогі для прафілактыкі і кантролю эпідэміі, выкліканай новым тыпам каранавіруса. Ваенны самалёт ІЛ-76МД вылецеў у Пекін з аэрадрома Мачулішчы.

На гэты раз у Кітай накіраваны ў асноўным індывідуальныя сродкі абароны, сродкі для абеззаражвання, дэзынфекцыі інструментаў і памяшканняў, іншыя медыцынскія вырабы - усяго каля 20 т грузу. Свой уклад унёс і "Вялікі камень": ад індустрыяльнага парка перададзена тона ахоўных сродкаў - масак, рэспіратараў, халатаў.

Першы самалёт з медыцынскай дапамогай ад Беларусі быў адпраўлены ў Кітай 29 студзеня. Тады перадалі таксама каля 20 т грузу: антыбіётыкі для лячэння ўскладненняў віруснай інфекцыі, дэзынфекцыйныя, ахоўныя і абеззаражвальныя сродкі.

Аказаць дапамогу кітайскаму баку ў барацьбе з каранавірусам распарадзіўся Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы таксама накіраваў асабістае пасланне са словамі падтрымкі старшыні КНР Сі Цзіньпіну, у якім падкрэсліў, што беларускі бок гатовы і далей падтрымліваць Кітай у пераадоленні гэтых цяжкасцей.

Кітай 31 снежня 2019 года паведаміў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) аб пнеўманіі невядомага тыпу ва Ухані - вялікім гандлёва-прамысловым цэнтры з насельніцтвам больш як 11 млн чалавек. 7 студзеня ўдалося ўстанавіць узбуджальніка хваробы - каранавірус 2019-nCoV. Захворванне было выяўлена і ў іншых краінах.

Паводле апошніх даных, у Кітаі колькасць ахвяр новага каранавіруса дасягнула 563 чалавек, інфіцыравана больш як 28 тыс. жыхароў мацерыковай часткі краіны. Паведамляецца, што пад наглядам урачоў знаходзяцца больш за 186 тыс. хворых, выздаравелі звыш 1,1 тыс. Па-ранейшаму больш за ўсё інфіцыраваных у правінцыі Хубэй - 19,6 тыс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі