У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Гуманітарнае супрацоўніцтва

Гуманітарнае супрацоўніцтва

26 Жнв 2019

Дапкюнас і Мезенцаў абмеркавалі перспектывы пашырэння гуманітарнага супрацоўніцтва

Дапкюнас і Мезенцаў абмеркавалі перспектывы пашырэння гуманітарнага супрацоўніцтва
Фота МЗС

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Актуальныя пытанні шматбаковага парадку дня, у тым ліку міжнародную бяспеку, раззбраенне і барацьбу з тэрарызмам, сумесныя мерапрыемствы ў рамках 74-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, а таксама гуманітарнае і культурнае двухбаковае супрацоўніцтва абмеркавалі намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас і пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў,     паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

 "Андрэй Дапкюнас выказаў падзяку ад беларускага боку за выдзяленне ўрадам Расійскай Федэрацыі $1,95 млн на ажыццяўленне праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі па ўмацаванні нацыянальнага патэнцыялу Беларусі ў галіне дэмаграфіі, - адзначылі ў МЗС. - Гэты праект стане працягам праектаў у галіне дэмаграфічнай бяспекі, якія сёння рэалізуюцца ў Беларусі пры падтрымцы ўрада Расіі і Фонду ААН у галіне народанасельніцтва".

Намеснік міністра адзначыў плённае развіццё праектаў, што выконваюцца агенцтвамі ААН у Беларусі пры падтрымцы Расіі як аднаго з буйнейшых донараў міжнароднай тэхнічнай дапамогі Беларусі. Па лініі Траставага фонду "Расія-ПРААН" паспяхова рэалізуюцца праекты, накіраваныя на падтрымку малога бізнесу ў малых і сярэдніх беларускіх гарадах, садзейнічанне ўступленню Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Расійскія партнёры сумесна з ЮНІСЕФ садзейнічаюць укараненню ў Беларусі перадавой практыкі ў галіне прафілактыкі дзіцячай інваліднасці і сацыяльнай інтэграцыі дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Пры падтрымцы Расіі сумесна з ЮНЭЙДС праводзяцца мерапрыемствы па процідзеянні ВІЧ/СНІД, у тым ліку навуковыя даследаванні, закупка антырэтравірасных прэпаратаў, абнаўленне лабараторнага абсталявання.

Андрэй Дапкюнас падкрэсліў надзвычайную важнасць таго, што гэта супрацоўніцтва выбудоўваецца ў адпаведнасці з нацыянальнымі прыярытэтамі дзвюх дзяржаў і служыць умацаванню сувязей добрасуседства і ўзаемнай падтрымкі паміж народамі Беларусі і Расіі.

Бакі таксама разгледзелі перспектывы пашырэння супрацоўніцтва ў галіне ўстойлівага развіцця. У 2020 годзе ў Мінску запланавана правесці першы рэгіянальны форум па мэтах устойлівага развіцця ў рэгіёне ЕАЭС. Намеснік міністра запрасіў расійскіх калег прыняць актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс