Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Гуманітарнае супрацоўніцтва

Гуманітарнае супрацоўніцтва

21 Ліс 2022

Беларусь накіравала ў Судан гуманітарны груз для дапамогі пацярпелым ад паводкі

Беларусь накіравала ў Судан гуманітарны груз для дапамогі пацярпелым ад паводкі
Фота МНС

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь накіравала ў Судан гуманітарны груз для дапамогі пацярпелым ад паводкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

МНС па даручэнні кіраўніка дзяржавы і ў мэтах выканання пастановы Савета Міністраў арганізавала комплекс мерапрыемстваў па фарміраванні і дастаўцы гуманітарнага грузу ў Рэспубліку Судан. Дастаўка і фарміраванне гуманітарнай дапамогі арганізаваны сумесна з Міністэрствам замежных спраў, Мінтрансам, Гродзенскім аблвыканкамам і "Беллегпрамам".

У выратавальным ведамстве нагадалі, што пытанне аказання дапамогі суданскаму боку для ліквідацыі наступстваў разбуральнай паводкі разглядалася ў час сустрэчы міністра па надзвычайных сітуацыях Вадзіма Сіняўскага і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Судан у Рэспубліцы Беларусь Махамеда Амера Мусы Алі 10 лістапада. У час сустрэчы бакі вызначылі пералік прадукцыі, у якой народ Судана больш за ўсё мае патрэбу цяпер. Па выніках сустрэчы Беларусь перадасць ураду Судана бензінавыя помпавыя ўстаноўкі, дызель-генератар, мясныя кансервы, неразведзенае згушчанае малако з цукрам, пшанічную муку, коўдры і медыцынскія прэпараты. Агульная маса грузу коштам каля Br1 млн склала амаль 40 т.

Сёння самалёт ІЛ-76 з гуманітарным грузам у Судан вылецеў у суправаджэнні беларускіх ратавальнікаў з Мінска ў Хартум. У турэцкім горадзе Адана плануецца дазапраўка борта. Групу супрацоўнікаў МНС, якія суправаджаюць гуманітарны груз, узначальвае першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў.

Як адзначылі ў МНС, Беларусь упершыню аказвае гуманітарную дапамогу Судану. Усяго з 1999 года наша краіна арганізавала 76 гуманітарных місій, у ходзе якіх дапамога аказана 32 краінам. Эфектыўнасць беларускай сістэмы надзвычайнага гуманітарнага рэагавання пацверджана многімі фактарамі. У прыватнасці, у МНС створаны і паспяхова функцыянуе рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння "ЗУБР" МНС, атэставаны па стандартах ААН як міжнародны пошукава-выратавальны атрад цяжкага класа. Акрамя таго, авіяцыя беларускага МНС не аднойчы даказвала высокую эфектыўнасць у барацьбе з ляснымі пажарамі, а таксама дастаўцы гуманітарнага грузу і персаналу. Трэба адзначыць і наяўнасць уласнай вытворчасці прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў, пажарнай аварыйна-выратавальнай, рамонтна-аднаўленчай тэхнікі і іншых тавараў і абсталявання, якія шырока прымяняюцца ў гуманітарнай дзейнасці. У Беларусі таксама высока развіта нацыянальнае заканадаўства, якое дае магчымасць аператыўна прымаць рашэнне і максімальна эфектыўна аказваць гуманітарную дапамогу.

У МНС адзначылі, што беларускія лётчыкі, якія выконвалі работы па тушэнні пажараў у экасістэмах у Турцыі, вяртаюцца ў Беларусь. Прыбыццё двух верталётаў Мі-8 запланавана на гэтым тыдні. Сустракаць лётчыкаў МНС будуць ва ўрачыстай абстаноўцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі