26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя наглядальнікі на выбарах Прэзідэнта Беларусі расказалі ў эфіры тэлеканала СТБ, як яны ацэньваюць арганізацыю выбарчага працэсу ў краіне, паведамляе БЕЛТА.
Да таго, як прыехаць у Беларусь, наглядальнікі чыталі газеты і артыкулы ў інтэрнэце пра нашу краіну, а асабліва пра санкцыі, расказала міжнародны незалежны наглядальнік на выбарах Прэзідэнта з Філіпін Марыя Хуна Валеса. "Склалася, зразумела, пэўнае ўражанне пра краіну. Але, прыехаўшы сюды, уражанне стала абсалютна іншым. У добрым сэнсе. Масмедыя маюць свабоду слова. Мы паразмаўлялі з прадстаўнікамі выбарчай камісіі і былі вельмі здзіўлены. У вас выбарны працэс вельмі просты і даволі хуткі. Ён адрозніваецца ад выбарнага працэсу на Філіпінах. Тут усё дакладна і проста для выбаршчыка", - падзялілася меркаваннем наглядальнік.
Міжнародны наглядальнік на выбарах Прэзідэнта з Ізраіля Ілья Левін у сваю чаргу адзначыў, што прымаў удзел у многіх выбарчых кампаніях і знутры, а некаторыя нават узначальваў. "Ужо даўно не бачыў, каб яны праходзілі так спакойна, як тут. Я задаваў (на ўчастках. - Заўвага БЕЛТА) шмат пытанняў, часта каверзных, хацеў дакапацца да чаго-небудзь, але аказаўся здзіўлены тым, наколькі ўсё арганізавана. Усё дакладна, - сказаў наглядальнік. - Гатовы засведчыць на любым узроўні, што празрыстаць на выбарах забяспечана".
26 студзеня праходзяць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На тэрыторыі краіны створана 5325 участкаў для галасавання. Яны працавалі з 8.00 да 20.00.