Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2025

Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі

27 Стд 2025

ЦВК: у галасаванні на выбарах Прэзідэнта Беларусі прынялі ўдзел 85,69 працэнта выбаршчыкаў

ЦВК: у галасаванні на выбарах Прэзідэнта Беларусі прынялі ўдзел 85,69 працэнта выбаршчыкаў

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У галасаванні на выбарах Прэзідэнта Беларусі прынялі ўдзел 85,69 працэнта выбаршчыкаў, паведаміў журналістам у Інфармацыйным цэнтры старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Згодна з патрабаваннямі артыкула 79 Выбарчага кодэкса, лічыцца, што выбары Прэзідэнта адбыліся, калі ў галасаванні прыняло ўдзел больш за палавіну грамадзян Рэспублікі Беларусь, уключаных у спіс выбаршчыкаў", - падкрэсліў кіраўнік ЦВК.

"Паводле папярэдніх даных, у спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, былі ўключаны 6 903 994 выбаршчыкі. Бюлетэні атрымалі 5 916 834 выбаршчыкі, што склала 85,7 працэнта грамадзян, уключаных у спісы, прынялі ўдзел - 5 916 195 выбаршчыкаў, або 85,69 працэнта. Такім чынам, выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся", - адзначыў Ігар Карпенка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі