Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2025

Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі

27 Стд 2025

Лукашэнка: назіраць за выбарамі ў Беларусі прыехалі ўсе, хто захацеў

Лукашэнка: назіраць за выбарамі ў Беларусі прыехалі ўсе, хто захацеў

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Назіраць за выбарамі ў Беларусі прыехалі ўсе, хто захацеў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 студзеня на сустрэчы з генеральным сакратаром Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Нурланам Ермекбаевым, які ўзначальвае місію ШАС па назіранні за выбарамі кіраўніка беларускай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы, напэўна, заўважылі, што мы ж не закрываліся, мы запрашалі ўсіх, хто хоча прыехаць у Беларусь. І журналісты, і палітычныя дзеячы, і дэпутаты парламентаў іншых краін. Многія скарысталіся гэтым, акрамя Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека - БДІПЧ АБСЕ. Мы іх запрасілі, у іх было дзесяць або колькі там дзён для таго, каб прыехаць і паназіраць за гэтымі выбарамі. Не прыехалі. Ну, не прыехалі - прыехалі тыя, хто хацеў. Таму чаго нас у гэтым папракаць", - заўважыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў Еўрапейскім саюзе яшчэ задоўга да правядзення выбараў падрыхтавалі сваю рэзалюцыю аб іх непрызнанні. "Яшчэ датэрміновае галасаванне не пачалося, а яны падрыхтавалі ўжо сваё заключэнне аб тым, што яны выбары не прызнаюць, што яны недэмакратычныя і такія-сякія. Як можна ацэньваць працэс, калі яго няма яшчэ? Такім чынам, яны тут праваліліся і вельмі сур'ёзна. Мы спакойна гэта ўспрымаем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы ведаем, што вы аб'ектыўныя людзі, разумееце не горш за іх і можаце ацаніць і заканадаўства аб выбарах, і сам працэс. Таму нам дастаткова заключэнняў і вашых, і СНД, і дэпутатаў іншых краін", - дадаў Прэзідэнт.

На выбары ў Беларусь таксама прыехала вялікая колькасць незалежных міжнародных наглядальнікаў з розных рэгіёнаў свету. Акрэдытацыю атрымалі журналісты вядучых сродкаў масавай інфармацыі. "Я ўчора ім амаль пяць гадзін адказваў на ўсе пытанні, якія яны задавалі. І дрэнныя, і добрыя", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Таму мы былі адкрыты. Скажу вам шчыра. Нам не трэба было ні закрывацца, ні якія-небудзь рэсурсы адміністрацыйныя выкарыстоўваць і гэтак далей: гэта было б на шкоду. Гэта негатыўна ахарактарызавала б выбары. Таму мы рабілі ўсё адкрыта", - заявіў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, нават калі паступалі запыты на наведванне прыгранічча або воінскіх часцей, нікому ў гэтым не адмаўлялася. Журналістам дазволілі прысутнічаць і пры падліку галасоў.

"Хочаце паглядзець - я гавару, ну пакажыце ім (упершыню!) гэтыя кіпы бюлетэняў, калі яны раскладзены і ідзе падлік галасоў, няхай яны не перашкаджаюць вам працаваць, няхай здымаюць, няхай фатаграфуюць. Але паказвалі ўжо ўсё. Усё паказалі, што хацелі. Таму я не ведаю, якія могуць быць прэтэнзіі на выбарах. Тэхнічныя, магчыма. Дык вы нам - і вы, і СНД - скажыце. Мы людзі разумныя, адукаваныя, паправім", - падагульніў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі