Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2025

Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі

29 Стд 2025

Азараў аб выбарах у Беларусі: не трэба звяртаць увагу на рэакцыю ЕС

Азараў аб выбарах у Беларусі: не трэба звяртаць увагу на рэакцыю ЕС
Якаў Кедмі. Скрыншот відэа

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінула 15 гадоў, а рэакцыя абсалютна варожая. Такім меркаваннем аб перамозе Аляксандра Лукашэнкі на выбарах падзяліўся экс-прэм'ер-міністр Украіны (2010-2014 гады) Мікалай Азараў у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА.

"Я хачу перш за ўсё павіншаваць брацкі народ Беларусі, прынесці свае шчырыя віншаванні. Ён не пайшоў на повадзе ў нашых ворагаў, я іх інакш назваць не магу, правёў выбары ў вельмі спакойнай абстаноўцы і кансалідавана прагаласаваў за кіраванне Лукашэнкі. Гэта вельмі важны фактар, які характарызуе аўтарытэт Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў сваёй краіне", - сказаў Мікалай Азараў.

"Усе тыя зласлівыя каментарыі ЕС мне абсалютна знаёмы, яны традыцыйныя, напісаныя пад адну капірку. Я ўспамінаю, як пасля выбараў 2010 года Меркель сабрала Вышаградскі саміт. Спецыяльна склікала для таго, каб прыняць рэзалюцыю, якая асуджае дэмакратычныя выбары ў Беларусі", - дадаў экс-прэм'ер-міністр.

"Я вельмі добра запомніў гэты саміт, таму што Меркель націскала на ўсіх, і некаторыя дэлегацыі актыўна падтрымлівалі яе. Ва Украіны, якую я прадстаўляў, было апошняе слова. Таму я ўсіх выслухаў і вельмі спакойна заявіў нашу пазіцыю, што ніякіх мы рэзалюцый падпісваць не будзем, ніякіх асуджэнняў таксама выказваць не будзем", - расказаў ён.

"Выбары прайшлі абсалютна нармальна. Так, былі некаторыя сутыкненні, але я задаў Меркель простае пытанне: а ў вас няўжо такіх сутыкненняў не бывае? Вы што там, марожанае прапануеце тым, хто б'е вітрыны? Вы ж дубінкамі лупіце, чаго вы нас судзіце? І яна падышла і стала мяне пераконваць: "Вось, вы ставіце сябе ў ізаляцыю". Але гэта не я стаўлю сябе ў ізаляцыю, а яны знаходзяцца ў ізаляцыі разважлівасці", - падкрэсліў Мікалай Азараў.

Паводле яго слоў, сітуацыя ў свеце не змянілася. "Я чаму гэты эпізод прыгадаў? Таму што з таго часу нічога не змянілася. Вось ужо 2025 год, мінула 15 гадоў, а рэакцыя абсалютна варожая. Таму не трэба звяртаць на яе ўвагу, у вашага Прэзідэнта і яго адміністрацыі з'явілася для рэалізацыі палітыкі, якую яны праводзяць, стабільнасць і арганізаванасць краіны, і на гэтым шляху я жадаю вам усяго самага добрага", - рэзюмаваў Мікалай Азараў.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі