Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

11 Врс 2015

ЦВК не будзе перадрукоўваць дэкларацыі аб даходах кандыдатаў у прэзідэнты, але апублікуе вытрымкі з іх

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК не будзе перадрукоўваць дэкларацыі аб даходах кандыдатаў у прэзідэнты, але апублікуе вытрымкі з іх. Аб гэтым паведаміла сёння кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў праграме "Актуальны мікрафон" на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перад рэгістрацыяй патэнцыяльныя кандыдаты былі абавязаны прадаставіць дэкларацыі аб даходах і маёмасці (свае і паўналетніх членаў сям'і, якія пражываюць з імі). Нязначныя памылкі былі зафіксаваны ў Сяргея Гайдукевіча. Лідзія Ярмошына запэўніла, што вытрымкі з дэкларацый будуць абнародаваны і з імі змогуць азнаёміцца ўсе жадаючыя. "Гэта інфармацыя патрэбна Цэнтрвыбаркаму, перш за ўсё, каб мы яе перадалі выбаршчыкам. Адразу магу сказаць: мы, вядома, не будзем друкаваць дэкларацыі, таму што там ёсць асабістыя звесткі кандыдатаў - іх дамашнія адрасы або яшчэ якая-небудзь прыватная інфармацыя. Мы проста з тых дэкларацый, якія прадстаўлены кожным кандыдатам, выберам асноўныя звесткі, якія датычацца аўтамабіляў, нерухомай маёмасці, атрыманых даходаў, і ў таблічным варыянце размесцім на сайце Цэнтральнай камісіі і ў СМІ", - сказала яна.

Паводле слоў старшыні ЦВК, літаральна ў пачатку наступнага тыдня (хутчэй за ўсё, у аўторак), гэта інфармацыя будзе апублікавана ў адной з рэспубліканскіх газет. Акрамя таго, Лідзія Ярмошына нагадала, што запушчаны мабільны дадатак "Выбары-2015", прысвечаны выбарам Прэзідэнта Беларусі, - сумесная распрацоўка ГА "БРСМ" і Беларускага тэлеграфнага агенцтва. У дадатку рэалізавана магчымасць паведамлення аб важных навінах, якія датычацца выбарчай кампаніі, змешчана заканадаўчая база па выбарах (Выбарчы кодэкс і іншыя дакументы ЦВК). Там таксама будзе аператыўна размешчана неабходная інфармацыя.

У цэлым, гаворачы аб праверцы патэнцыяльных кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду перад рэгістрацыяй, Лідзія Ярмошына адзначыла, што такая праверка цалкам зразумелая. "Адзінае (гэта вельмі разумна і прапісана ў законе), што мы адышлі ад дробязнасці", - заўважыла яна. Старшыня ЦВК растлумачыла: цяпер калі патэнцыяльны кандыдат выпадкова памыліўся і не пазначыў аб сабе нейкія звесткі, якія не з'яўляюцца крытычнымі, гэта не лічыцца парушэннем, і яго рэгіструюць. "Раней даводзілася сур'ёзна разглядаць пытанне аб рэгістрацыі, нават калі грамадзянін забываў назваць якія-небудзь прыватызацыйныя чэкі, якія ім атрыманы і валяюцца дзе-небудзь у шуфлядзе шафы", - нагадала яна.

Таксама Лідзія Ярмошына ўдакладніла, што недахопы, выяўленыя ў дэкларацыі Сяргея Гайдукевіча, не былі вельмі сур'ёзнымі. Напрыклад, што датычыцца 60 еўра, атрыманых палітыкам з-за мяжы, гэта быў падарунак дачкі ў сувязі з нейкім святам. "Ён проста пра яго забыў, і назваць гэта злосным парушэннем немагчыма", - лічыць яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі