Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

13 Ліп 2015

Прадстаўнікі ацэначнай місіі БДІПЧ АБСЕ сустрэнуцца з кіраўніцтвам ЦВК Беларусі 15 ліпеня

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі ацэначнай місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ) сустрэнуцца 15 ліпеня з кіраўніцтвам Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Як растлумачыў Мікалай Лазавік, БДІПЧ АБСЕ будуць прадстаўляць два чалавекі. Гэта місія ацэньвае сітуацыю з пункту гледжання ўмоў для работы наглядальнікаў. "Магчыма, будуць перагаворы па колькасным складзе (будучай місіі наглядальнікаў. - Заўвага БЕЛТА). Але гэта тэхнічныя работнікі, якія не прымаюць рашэнняў, а дакладваюць кіраўніцву аб тым, ці можна прысылаць сюды місію наглядальнікаў, ці ёсць умовы для работы", - дадаў сакратар ЦВК.

Чакаецца, што місіі наглядальнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прышлюць МПА СНД, БДІПЧ і ПА АБСЕ, а таксама ПАСЕ. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 11 кастрычніка. ЦВК Беларусі пацвердзіў ужо каляндарны план падрыхтоўкі і правядзення выбарчай кампаніі, згодна з якім не пазней за 17 ліпеня павінны быць прадстаўлены дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Таксама не пазней за гэту дату павінны быць вызначаны месцы, дзе забаронена праводзіць пікеты для збору подпісаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі