Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

21 Врс 2015

Місія наглядальнікаў ад СНД падрыхтавала першую прамежкавую справаздачу аб выбарчай кампаніі ў Беларусі

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі падрыхтавала першую прамежкавую справаздачу аб выбарчай кампаніі ў Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам кіраўнік місіі Сяргей Лебедзеў пасля азнаямлення з работай Лагойскай раённай камісіі па выбарах кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яна павінна сёння або заўтра ўжо быць апублікавана. Там даецца ацэнка выбарчаму заканадаўству Беларусі, якое за апошнія гады зведала пазітыўныя змяненні ў бок большай дэмакратызацыі выбараў і большага ўліку інтарэсаў грамадзян", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

Кіраўнік місіі дадаў, што выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць у строгай адпаведнасці з заканадаўствам.

"Мы атрымалі інфармацыю, што ў адрас ЦВК паступілі 133 скаргі, ёсць скаргі ў адрас МУС і пракуратуры. Гэтыя скаргі ўважліва разглядаюцца, на іх даюцца адказы, прымаюцца меры. Місія наглядальнікаў сочыць за гэтым. Галоўная мэта - забяспечыць права грамадзян Беларусі на свабоднае волевыяўленне", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі