22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся сёння са спецкаардынатарам місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў АБСЕ на выбарах Прэзідэнта Беларусі Кентам Харстэдам (Швецыя). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У час гутаркі абмеркаваны шэраг пытанняў, звязаных з правядзеннем маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў і арганізацыяй міжнароднага назірання за імі па лініі АБСЕ.