Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

16 Врс 2015

Ярмошына: У кандыдатаў ёсць шмат магчымасцей для перадвыбарнай агітацыі

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына лічыць, што ў кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Беларусі ёсць шмат магчымасцей для перадвыбарнай агітацыі. Аб гэтым яна паведаміла сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына звярнула ўвагу, што Выбарчы кодэкс Беларусі вызначае толькі агульныя моманты і прынцыпы вядзення перадвыбарнай агітацыі. Тут усё залежыць ад саміх кандыдатаў. "Гэта значыць, магчымасцей шмат, але, напэўна, сіл у іх малавата, малавата чалавечага рэсурсу, актыву, які працуе ў гэтых камандах і гатовы агітаваць. Магчыма, што і людзі ёсць, але здольнасцей у іх няма", - адзначыла яна.

Паводле слоў старшыні ЦВК, ёсць вельмі шмат суб'ектыўных фактараў, якія перш за ўсё вызначаюцца тым, што, у прынцыпе, каманды і Таццяны Караткевіч, і Мікалая Улаховіча не вельмі актыўна прымалі ўдзел у палітычным жыцці да выбараў. "У іх няма вялікіх традыцыій вядзення палітычнай дыскусіі", - сказала Лідзія Ярмошына. Разам з тым яна адзначыла, што Сяргей Гайдукевіч, яго каманда і па-за выбарамі пастаянна нагадваюць аб сабе. "У гэтым плане ім праводзіць агітацыйную работу прасцей", - дадала старшыня ЦВК.

У Беларусі з 11 верасня праходзіць чарговы этап выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - перыяд агітацыі. Выбары пройдуць 11 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі