Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

7 Жнв 2015

Ярмошына: Роля моладзі ў выбарчай кампаніі павялічваецца

Ярмошына: Роля моладзі ў выбарчай кампаніі павялічваецца

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Роля моладзі ў выбарчай кампаніі павялічваецца. Такое меркаванне выказала сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, якая прымае ўдзел у маладзёжным праекце БРСМ "Адкрытыя дэбаты "Выбірай.by!", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне здаецца (прынамсі, так выглядае ў інфармацыйным плане), што ў гэтай выбарчай кампаніі моладзь удзельнічае актыўней. Яна часцей заяўляе аб сабе, прэзентуе крэатыўныя праекты, - адзначыла Лідзія Ярмошына. - І праект "Выбірай.by!", і ў тым ліку сённяшнія дэбаты - гэта культурныя мерапрыемствы агітацыйнага характару, якія павінны арганізоўвацца для моладзі. Цалкам магчыма, што яны выхаваюць адказных выбаршчыкаў. Таму я ацаніла б ролю моладзі ў выбарах як усё больш узрастаючую".

Ярмошына: Роля моладзі ў выбарчай кампаніі павялічваеццаСтаршыня ЦВК таксама прызналася, што задаволена ўвагай СМІ, якую яны аказваюць гэтай кампаніі па выбарах Прэзідэнта. "Баюся, калі б такой увагі не было, то выбаршчыкі забывалі б аб тым, што ў нас ідзе выбарчая кампанія. Па сутнасці, сродкі масавай інфармацыі ўзялі на сябе функцыю многіх патэнцыяльных кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы, якія паводзяць сябе залішне сціпла". Лідзія Ярмошына выказала ўдзячнасць СМІ, грамадскім аб'яднанням, што ўзялі на сябе асноўную ідэалагічную нагрузку па забеспячэнні выбарчай кампаніі.

У сваю чаргу першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў адзначыў, што праз дэбаты маладыя людзі абмяркоўваюць розныя тэмы. "Сёння мы абмяркоўваем выбарчую кампанію, выбарчае права. У Год моладзі важна рабіць правільны выбар. Мы дыскутуем, спрачаемся, размаўляем, даказваем, але самае важнае, што мы аб'ядноўваемся і ідзём наперад разам", - лічыць ён.

Ярмошына: Роля моладзі ў выбарчай кампаніі павялічваеццаПаводле слоў Андрэя Белякова, выбары Прэзідэнта - значная палітычная падзея, а для моладзі гэта таксама магчымасць праявіць і зарэкамендаваць сябе. "Гэта магчымасць сустрэч, у тым ліку праз пікеты, збор подпісаў, вывучэнне праблем, з якімі сутыкаюцца людзі. Сёння моладзь вучыцца праз выбарчыя тэхналогіі, і такія ўрокі паслужаць добрым стымулам для далейшага развіцця - у палітычным жыцці, у грамадскай дзейнасці", - упэўнены ён.

Пытанні выбарчай сістэмы Беларусі абмяркоўваюць сёння ў час адкрытых дэбатаў "Выбірай.by!" больш як 200 лідараў БРСМ. Традыцыйна маладзёжныя дэбаты складаюцца з трох частак: праектная прэзентацыя, абмен пытаннямі і меркаваннямі, віктарына. Плануецца, што ў ходзе мерапрыемства Маладзёжная лабараторыя сацыялагічных даследаванняў пры ЦК БРСМ правядзе даследаванне на тэму ўдзелу і ролі грамадскіх арганізацый у перадвыбарнай і агітацыйнай кампаніі па выбарах кіраўніка дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі