Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

17 Jun 2016

Сістэму маніторынгу стану гісторыка-культурных каштоўнасцей створаць у Беларусі

Сістэму маніторынгу стану гісторыка-культурных каштоўнасцей створаць у Беларусі

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створаць сістэму маніторынгу стану гісторыка-культурных каштоўнасцей. Гэта прадугледжана праектам праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, які будзе абмяркоўвацца на пятым Усебеларускім народным сходзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Трэба будзе стварыць сістэму маніторынгу стану гісторыка-культурных каштоўнасцей на пастаяннай аснове, адзначаецца ў дакуменце. Гэта дазволіць даць аб'ектыўную ацэнку мастацкім і тэхнічным асаблівасцям аб'ектаў для ўключэння іх у дасье, якое будзе прадстаўлена ў Папярэднім спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА за 2016-2020 гады.

Плануецца павялічыць долю адрэстаўрыраваных помнікаў архітэктуры, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, з 15 працэнтаў у 2015 годзе да 30 працэнтаў у 2020 годзе.

Развіццё нацыянальнай культуры будзе нацэлена на захаванне культурнай ідэнтычнасці беларускага народа, нацыянальных творчых традыцый, умацаванне станоўчага іміджу Беларусі ў міжнароднай культурнай супольнасці.

Для больш шырокага выкарыстання патэнцыялу беларускага культурнага ландшафту і ўключэння яго ў турыстычны абарот прадугледжваецца стварэнне сучасных цэнтраў культуры і паслуг, заснаваных на мясцовых традыцыях і гісторыка-культурных каштоўнасцях.

Атрымае развіццё сістэма бесперапыннай мастацкай адукацыі, будзе аказвацца падтрымка таленавітай моладзі ў рэалізацыі творчых праектаў.

Намечаныя меры дадуць магчымасць пашырыць доступ да культурнага здабытку для розных катэгорый насельніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі