Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

3 Май 2016

Сямашка: Лейтматывам V Усебеларускага сходу стануць пытанні развіцця эканомікі

Сямашка: Лейтматывам V Усебеларускага сходу стануць пытанні развіцця эканомікі

3 мая, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Лейтматывам V Усебеларускага народнага сходу стануць пытанні развіцця эканомікі. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка на адкрыцці Беларускага прамысловага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аснова асноў - гэта эканоміка. Будзе развівацца эканоміка, будуць людзі мець высокааплатную работу, нармальныя перспектывы, тады будзе ўсё нармальна і ў дзяржаве. Я мяркую, што гэта будзе лейтматывам V Усебеларускага сходу", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Уладзімір Сямашка нагадаў, што Беларусь захавала вядучую ролю прамысловай краіны на постсавецкай прасторы. "Такія вядомыя маркі, як БелАЗ, МАЗ, "Гомсельмаш", МТЗ захавалі і развілі свае пазіцыі. За апошнія 15 гадоў мы значна прыбавілі, развіваючыся з тэмпамі росту 8,2 працэнта штогод. Гэта ацэнка Сусветнага банка і ААН, і яна поўнасцю карэліруецца з нашымі данымі", - растлумачыў ён.

Гаворачы аб стане асноўных фондаў у прамысловасці, віцэ-прэм'ер адзначыў, што іх знос набліжаецца да нармальнага - 54 працэнты. "Пры гэтым я не вельмі задаволены сітуацыяй у прамысловасці, хоць сёння ўсе буйныя прадпрыемствы абаранілі перспектыўныя планы развіцця да 2025 года і на выхадзе знаходзіцца праграма па ўсім Мінпраме. Яна прадугледжвае менавіта інавацыйнае і інвестыцыйнае развіццё, будаўніцтва і абнаўленне тых фондаў, якія ёсць, а таксама будаўніцтва новых прадпрыемстваў", - канстатаваў ён.

Беларускі прамысловы форум праходзіць у Мінску з 3 па 6 мая. Для ўдзелу ў форуме зарэгістравана больш як 200 экспанентаў, гэта вядучыя прадстаўнікі ўсіх сектараў айчыннай і замежнай прамысловасці. Прадстаўлена таксама насычаная дзелавая праграма, галоўнай падзеяй якой з'яўляецца пленарнае пасяджэнне "Інавацыйнае і інвестыцыйнае развіццё прамысловасці Рэспублікі Беларусь". Таксама праходзіць шэраг круглых сталоў, канферэнцый, прэзентацый, прысвечаных самым актуальным пытанням прамысловасці. Чакаецца, што ў час форуму будзе падпісана не менш як 30 доўгатэрміновых пагадненняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі