Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

6 Чэр 2016

Пярцоў: Правядзенне Усебеларускага народнага сходу неабходна і кіраўнікам, і бізнесу

Пярцоў: Правядзенне Усебеларускага народнага сходу неабходна і кіраўнікам, і бізнесу

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правядзенне V Усебеларускага народнага сходу сёння неабходна і кіраўнікам, і бізнесу. Такі пункт гледжання выказаў дырэктар прадстаўніцтва міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі Уладзімір Пярцоў у час тэлепраграмы "Клуб рэдактараў", паказанай 5 чэрвеня ў вячэрнім эфіры канала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Цяпер і ўсім структурам дзяржаўнай улады, і бізнесу вельмі патрэбны гэты сход. Яшчэ пяць гадоў таму, калі будаваліся планы на пяцігодку, мы не маглі сабе нават уявіць, што будуць такія радыкальныя пераломы ў свеце, у палітычным, эканамічным жыцці, што будуць такія санкцыі адносна Расіі з боку Захаду, што нафта будзе каштаваць ніжэй за $30, што будзе падарваны рынак калійных угнаенняў - адна з крыніц паступленняў у наш бюджэт", - падкрэсліў Уладзімір Пярцоў.

На яго думку, цяпер наспела жыццёвая неабходнасць правесці шырокую дыскусію і вызначыць напрамкі развіцця краіны на бліжэйшыя пяць гадоў. "Трэба сабраць людзей з месц, гаворачых, разумных, паслухаць, падумаць і зразумець, ці правільна мы рухаемся, абазначыць вектары развіцця па кожнай сферы", - упэўнены медыяэксперт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі