Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

17 Чэр 2016

Інфляцыя ў Беларусі знізіцца да 5 працэнтаў да канца 2020 года - праект праграмы

Інфляцыя ў Беларусі знізіцца да 5 працэнтаў да канца 2020 года - праект праграмы

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асноўная мэта грашова-крэдытнай палітыкі на бягучую пяцігодку - зніжэнне да канца 2020 года ўзроўню інфляцыі да 5 працэнтаў. Гэта прадугледжана праектам праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, якая будзе абмяркоўвацца на пятым Усебеларускім народным сходзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Для эканомікі гэта азначае макрастабільнасць, для прадпрыемстваў - даступныя крэдыты, для кожнага грамадзяніна - спыненне росту цэн. Згодна з праектам праграмы, стаўка рэфінансавання стане базавым інструментам рэгулявання ўзроўню працэнтных ставак у эканоміцы. Па выніках 2017 года іх узровень па новых крэдытах у нацыянальнай валюце прагназуецца ў памеры 17-18 працэнтаў. Да канца 2018 года ён павінен скласці 14-15 працэнтаў гадавых, 2019 года - 11-12 працэнтаў, 2020-га - 9-11 працэнтаў гадавых. Развіццё канкурэнцыі ў банкаўскім сектары і ўкараненне сучасных тэхналогій прывядзе да зніжэння кошту і росту даступнасці банкаўскіх паслуг. Курсавая палітыка застанецца гібкай, падкрэсліваецца ў праекце праграмы. Золатавалютныя рэзервы істотна павялічацца і будуць падтрымлівацца на бяспечным узроўні.

Адна з мэт на бягучую пяцігодку - стварэнне паўнацэннага фінансавага рынку як абавязковай умовы ўстойлівага эканамічнага росту. Ключавыя задачы ў гэтай сферы заключаюцца ў забеспячэнні гарантый захаванасці ўкладаў насельніцтва, устойлівасці банкаўскай сістэмы краіны, прыцягненні інвестыцый і найноўшых тэхналогій у фінансавы сектар.

Развіццё фінансавага рынку дасць насельніцтву прывабныя сферы ўкладання грошай. Плануецца забяспечыць свабодную куплю-продаж акцый айчынных і замежных арганізацый усіх форм уласнасці. Будзе лібералізавана валютная сістэма. Прадугледжваецца, што тэрміны вяртання валютнай выручкі ў краіну будуць устанаўлівацца ў кантрактах, будуць адменены абавязковы продаж і мэтавая купля замежнай валюты, абмежаванні на адкрыццё рахункаў у замежных банках.

Для рэальнага сектара эканомікі фінансавы рынак прадаставіць новыя, больш даступныя крыніцы фінансавання: карпаратыўныя аблігацыі, праектнае фінансаванне, размяшчэнне акцый беларускіх прадпрыемстваў на міжнародных фондавых біржах пры дапамозе замежных дэпазітарных распісак. Як адзначаецца ў праекце праграмы, забеспячэнне макраэканамічнай стабільнасці разам з мерамі па паляпшэнні інвестыцыйнага клімату створаць аснову для паляпшэння суверэннага крэдытнага рэйтынгу краіны, беларускіх банкаў і прадпрыемстваў. Гэта дасць магчымасць істотна аблегчыць доступ прадпрыемстваў да фінансавых рэсурсаў для інвестыцыйнага развіцця.

Прадоўжыцца ўдасканаленне дзейнасці Банка развіцця Беларусі як дзяржаўнага інстытута падтрымкі прыярытэтных напрамкаў развіцця эканомікі. Асноўны акцэнт будзе зроблены на крэдытаванні экспарту, фінансаванні інвестыцыйных праектаў, у тым ліку дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Узрасце даступнасць фінансавых паслуг для насельніцтва і прадпрыемстваў праз паскоранае развіццё сучасных інфармацыйных тэхналогій. Усе атрымаюць магчымасць ажыццяўляць шырокі спектр банкаўскіх аперацый дыстанцыйна, не прыходзячы ў банк. Чакаецца, што гэта правядзе да скарачэння аперацыйных выдаткаў банкаў і, адпаведна, зніжэння кошту банкаўскіх паслуг для карыстальнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі