Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

11 Лют 2021

Лукашэнка: беларуская і руская мовы заўсёды будуць здабыткам нашай нацыі

Лукашэнка: беларуская і руская мовы заўсёды будуць здабыткам нашай нацыі

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская і руская мовы заўсёды будуць здабыткам нашай нацыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Творчасць класікаў і творы народнай культуры, у якіх паказаны важныя вехі гістарычнага шляху беларусаў, павінны знаходзіць адлюстраванне ў сучасных праектах, цікавых у першую чаргу моладзі, лічыць Аляксандр Лукашэнка. Таму што гэта пытанне захавання нашай ідэнтычнасці і суверэнітэту, аснова для разумення свайго гістарычнага права быць на гэтай зямлі.

"Мы, беларусы, жылі на ёй тысячагоддзі. Так, большую частку сваёй гісторыі - у чужых дзяржавах, з рознымі народамі. Але ў гэтым вопыце - вытокі нашай талерантнасці, дружалюбнасці, добрага стаўлення да іншых традыцый і вераванняў. Многія з іх сталі часткай нашай самабытнасці, зрабілі нас культурна і духоўна багацейшымі. У нас дзве родныя мовы: беларуская і руская", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Сувязь дзвюх культур ідзе далёка ўглыб стагоддзяў, таму адмаўляцца ад той часткі, "дзе шмат нашай, беларускай душы", нельга. "Таму беларуская і наша руская мовы - яны будуць заўсёды здабыткам нашай нацыі. І мы не будзем цкаваць і душыць людзей, каб яны не размаўлялі на рускай мове", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі