Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

17 Май 2016

Бузоўскі: Вылучэнне дэлегатаў - гэта пачатак Усебеларускага народнага сходу

Бузоўскі: Вылучэнне дэлегатаў - гэта пачатак Усебеларускага народнага сходу

17 мая, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Вылучэнне дэлегатаў - гэта пачатак Усебеларускага народнага сходу, заявіў 17 мая журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі перад пачаткам рэспубліканскай нарады ідэалагічнага актыву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усебеларускі народны сход фактычна пачаўся ўжо, паколькі вылучэнне дэлегатаў для ўдзелу ў ім - гэта ўжо і ёсць сход. Гэта вызначэнне тых лідараў, тых, можа, праблемных пытанняў, якія неабходна было б абмеркаваць, а таксама тых прапаноў, якія даюць магчымасць выбудаваць стратэгію развіцця Беларусі", - сказаў Ігар Бузоўскі.

Бузоўскі: Вылучэнне дэлегатаў - гэта пачатак Усебеларускага народнага сходуЁн адзначыў, што маючы адбыцца сход, а таксама выбары ў парламент і ўжо агучанае Пасланне Прэзідэнта парламенту і народу - гэта значныя стратэгічныя мерапрыемствы. Яны вызначаць далейшы ўклад у развіццё краіны ў эканамічнай, палітычнай і сацыяльнай плоскасцях.

Бузоўскі: Вылучэнне дэлегатаў - гэта пачатак Усебеларускага народнага сходуАкрамя таго, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта зрабіў акцэнт на тым, што цяпер аналізуецца згаданае пасланне. Пасылы, якія змешчаны ў пасланні - гэта таксама падрыхтоўка да Усебеларускага народнага сходу. "Тыя канцэптуальныя рэчы, якія закладзены ў ім, стануць асновай, у тым ліку для абмеркавання на Усебеларускім народным сходзе, стратэгічных падыходаў развіцця эканамічнага, сацыяльнага і палітычнага", - падкрэсліў Ігар Бузоўскі.

Бузоўскі: Вылучэнне дэлегатаў - гэта пачатак Усебеларускага народнага сходуНарада ідэолагаў праходзіць сёння на базе Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. На ёй сабраліся прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі