Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

10 Feb 2021

Беларусам важна прадоўжыць заснаваны на нацыянальных інтарэсах курс развіцця - меркаванне

Беларусам важна прадоўжыць заснаваны на нацыянальных інтарэсах курс развіцця - меркаванне
Алег Сейбель

10 лютага, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Беларусам важна прадоўжыць курс развіцця, заснаваны на нацыянальных інтарэсах, захоўваючы мір, стабільнасць, бяспеку. Такое меркаванне выказаў сёння на мітынгу, даючы наказ дэлегатам VI Усебеларускага народнага сходу ад Гомельскай вобласці, член Савета старэйшын рэгіёна, заслужаны работнік прамысловасці, удзельнік пяці Усебеларускіх народных сходаў Алег Сейбель, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Алег Сейбель адзначыў, што 25 гадоў таму яму давялося стаць удзельнікам гістарычнай падзеі - I Усебеларускага народнага сходу. "Ён праходзіў у няпростай абстаноўцы. Краіна сутыкнулася са значнымі выклікамі. Тысячы людзей сабраліся тады, каб знайсці выйсце з існуючай сітуацыі. Форум шмат у чым стаў лёсавызначальным", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў члена Савета старэйшын, за гэтыя гады пройдзены вялікі шлях: "Беларусь змагла даказаць сваю самастойнасць і незалежнасць. Сусветнае прызнанне атрымалі медыцына, індустрыя, іншыя сферы".

Аднак нямала яшчэ трэба зрабіць. "Многае нам пад сілу, калі мы захаваем самае галоўнае - мір, стабільнасць і бяспеку, прадоўжым курс развіцця, заснаваны на нашых нацыянальных інтарэсах", - перакананы Алег Сейбель.

"Няхай любоў да Айчыны стане галоўным крытэрыем прымаемых рашэнняў", - даў ён наказ дэлегатам. 

Гомельскую вобласць на ўсенародным форуме прадставяць 310 чалавек. У іх ліку і галоўны ўрач Гомельскай абласной туберкулёзнай клінічнай бальніцы Наталля Жураўлёва. "Усебеларускі народны сход - вельмі важны момант для ўсёй краіны", - пераканана дэлегат. Як прафесіянала яе хвалюе развіццё сацыяльнай сферы і медыцынскай галіны ў прыватнасці, як жанчыну, маці - захаванне сямейных каштоўнасцей. Наталля Жураўлёва лічыць важным абмеркаваць на форуме тэмы аснашчанасці медустаноў, прафілактыкі COVID-19, а таксама выхавання моладзі.

Старшыня абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, член Савета Рэспублікі Ала Смаляк падзялілася, што ад Усебеларускага народнага сходу чакае шмат лёсавызначальных рашэнняў. "Унікальны форум аб'ядноўвае прадстаўнікоў розных галін, прафесій, статусаў. Ён дасць магчымасць вызначыць тыя напрамкі, дзякуючы якім краіна будзе развівацца яшчэ больш актыўна, стане яшчэ лепшай", - сказала яна.

Для ўдзельнікаў урачыстага мітынгу творчыя калектывы рэгіёна падрыхтавалі музычныя падарункі. Моладзь арганізавала флэш-моб і пастроілася ў лічбу VI. Па маршруце калоны аўтобусаў у многіх пунктах вобласці дэлегатаў праводзяць у дарогу плакатамі, шарамі, добрымі пажаданнямі.

VI Усебеларускі народны сход пройдзе 11-12 лютага ў Мінску. На абмеркаванне ўдзельнікаў будуць вынесены асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны. Агульная колькасць удзельнікаў і запрошаных складзе 2,7 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі