Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

8 Май 2015

Замежныя лідары віншуюць Лукашэнку і беларускі народ з 70-й гадавінай Перамогі

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа з нагоды 70-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне паступаюць шматлікія віншаванні ад замежных лідараў, вядомых грамадскіх і палітычных дзеячаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Віншавальныя пасланні паступілі ад кіраўнікоў краін СНД. "Вялікая Перамога - агульны, бясцэнны здабытак нашых народаў, якія плячо ў плячо змагаліся супраць жорсткага і бязлітаснага ворага, выратавалі свет ад нацызму. Наш абавязак - свята берагчы памяць аб загінуўшых героях, акружыць клопатам ветэранаў, не дапускаць паўтарэння трагічных падзей мінулага. Мы абавязаны ўмацоўваць духоўную сувязь паміж пакаленнямі, выхоўваць моладзь на высокіх ідэалах дабра, справядлівасці і патрыятызму", - гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

У віншавальным пасланні Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева падкрэсліваецца, што непарушнае адзінства народаў краін, якія атрымалі перамогу ў смяротнай схватцы з агульным ворагам у суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны, застанецца навечна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі