Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

20 Май 2015

У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прэзентавалі кнігу "Перамога адна на ўсіх. Казахстан - Беларусь"

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Казахстана ў Беларусі прэзентавала ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны кнігу, што расказвае аб казахстанцах, якія змагаліся ў Беларусі ў час вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кніга "Перамога адна на ўсіх. Казахстан - Беларусь" прысвечана 70-годдзю Перамогі, яна выйшла ў свет у выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі".

У выданні даюцца біяграфічныя даведкі і фотапартрэты 83 Герояў Савецкага Саюза - ураджэнцаў Казахстана, удастоеных гэтага звання ў баях на беларускай зямлі, расказваецца аб удзеле казахстанцаў у партызанскім руху, аб самаадданасці і мужнасці іх пры вызваленні Беларусі ў 1943-1944 гадах, а таксама наглядна паказана, як увекавечваецца памяць воінаў-казахстанцаў у Беларусі, на фотаздымках прадстаўлены скульптурныя помнікі і абеліскі, брацкія магілы і могілкі, вуліцы, названыя ў гонар герояў.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў адзначыў у прадмове да кнігі: "Як беларускі, так і казахстанскі народы ўнеслі неацэнны ўклад у Перамогу над фашызмам. Казахстан з першых дзён вайны выконваў свой свяшчэнны абавязак, папаўняючы рады дзеючай арміі. Мабілізацыя ў нашай рэспубліцы была праведзена ў рэкордна кароткія тэрміны. У баях супраць гітлераўскай Германіі на розных франтах удзельнічала больш як 1 млн 700 тыс. казахстанцаў. За гады вайны на тэрыторыі Казахстана было сфарміравана больш за 20 дывізій і стралковых брыгад, каля 50 палкоў і асобных батальёнаў розных родаў войскаў. За мужнасць і гераізм, праяўленыя на палях баёў, больш за 500 воінаў з Казахстана былі ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза, і 83 з іх удастоены гэтага звання ў баях за вызваленне Беларусі. Тысячы і тысячы салдат і афіцэраў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, больш за 100 сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі