Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

8 Май 2015

Сурыкаў: Беларусь як краіна партызан унесла асаблівы ўклад у Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь як краіна партызан унесла асаблівы ўклад у Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым сёння заявіў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў у час уручэння медалёў у гонар 70-годдзя Перамогі расійскім ветэранам, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякуючы ветэранам жывём усе мы, жывуць нашы дзеці, унукі і праўнукі. Складана сабе ўявіць, што адбылося б з нашымі краінамі, якія ў складзе Савецкага Саюза кавалі Вялікую Перамогу. Вядома, асаблівы ўклад у Перамогу як краіна партызан унесла Беларусь. Да таго ж Беларусь больш за ўсіх пацярпела ў гады ваеннага ліхалецця", - сказаў Аляксандр Сурыкаў.

Пасол адзначыў, што тэорыі нацызму і нацыянал-сацыялізму надзвычай небяспечныя для чалавецтва. "Яны нясуць і расізм, і знішчэнне цэлых народаў, і халакосты. Дзякуючы намаганням савецкіх грамадзян на фронце і ў тыле свету ўдалося пазбегнуць усяго гэтага. Нашы пакаленні шчыра ўдзячныя вам за гэта", - дадаў ён.

Сёння медалі ў гонар 70-годдзя Перамогі ўручаны 77 ветэранам, грамадзянам Расіі, якія пастаянна пражываюць у Беларусі. Паводле інфармацыі пасольства Расіі ў Мінску, усяго ў Беларусі пражываюць каля 250 ветэранаў - грамадзян Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі