Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

14 Май 2015

Сергяенка: Агульная і непадзельная Вялікая Перамога стала сімвалам несакрушальнасці бяспрыкладнага подзвігу і адзінства пакаленняў

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агульная і непадзельная Вялікая Перамога стала сімвалам несакрушальнасці бяспрыкладнага подзвігу і адзінства пакаленняў. Такое меркаванне выказаў сёння першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Ігар Сергяенка ў час міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Вялікая перамога: гісторыя і сучаснасць", якая праходзіць у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кровапралітныя баі небывалага ў гісторыі чалавецтва глабальнага процістаяння прывялі да заканамернага і справядлівага выніку: поўнага і канчатковага разгрому фашызму. Мы па праву можам ганарыцца тым, што менавіта нашы бацькі і дзяды змаглі знішчыць каварнага, бязлітаснага ворага. З таго часу наша агульная і непадзельная Вялікая Перамога стала сімвалам несакрушальнасці бяспрыкладнага подзвігу і адзінства пакаленняў", - заўважыў Ігар Сергяенка.

"70 гадоў таму быў разгромлены нацызм, спынена небывалая па сваёй жорсткасці і цынізме машына знішчэння цэлых народаў. Нашай краіне і ўсёй Еўропе вернуты мір. Тады здавалася, што вынесены справядлівы і канчатковы прыгавор самай жудаснай у гісторыі чалавецтва ідэалогіі. Аднак, на жаль, сёння мы становімся сведкамі настойлівых спроб рэвізіі вынікаў вайны. Узнімаюць галаву неафашысцкія арганізацыі, якія імкнуцца падняць зрынутыя сцягі нацызму, сеюць расавую варожасць, экстрэмізм, ксенафобію, вядуць свет у тупік бессэнсоўным кровапраліццем і жорсткасцю", - сказаў першы намеснік старшыні КДБ.

Паводле яго слоў, цяпер становіцца відавочным, што гітлераўская авантура ўяўляла сабой смяротную пагрозу, і менавіта таму крах фашызму павінен стаць найважнейшым урокам і папярэджаннем аб недапушчальнасці такой трагедыі, а таксама непазбежнасці справядлівага пакарання. "Нельга забываць, што тыя, хто ачарняе Вялікую Перамогу, спрабуе адабраць у нас пачуццё нацыянальнай гордасці, чалавечую годнасць і ўпэўненасць у будучыні", - сказаў Ігар Сергяенка.

Першы намеснік старшыні Камітэта дзяржбяспекі таксама адзначыў: у сучасных умовах развіцця абстаноўкі з вялікай доляй верагоднасці можна сцвярджаць, што найбольш жорсткія баі адбываюцца ў ідэалагічнай сферы, таму спробы фальсіфікацыі гісторыі Другой сусветнай вайны можна разглядаць у якасці кампанента ажыццяўлення інфармацыйнага проціборства. "Мэта такіх памкненняў поўнасцю вытлумачальная: гэта ажыццяўленне тэхналогій так званых каляровых рэвалюцый і гібрыдных канфліктаў, якія вядуць, як правіла, да хаосу і грамадскай дэградацыі. Адказ на выклікі часу патрабуе ад нас доўгачасовых, мэтанакіраваных і кансалідаваных дзеянняў", - падкрэсліў ён.

"Мы, нашчадкі слаўнага пакалення пераможцаў, павінны аргументавана і цвёрда процістаяць цынічным спробам паставіць пад сумненне ўрокі вайны, даць скажоныя маральныя і прававыя ацэнкі яе вынікам, ураўнаваць у правах ахвяр і катаў, апаганіць светлую памяць загінулых, рэабілітаваць нацысцкіх злачынцаў і калабарацыяністаў, адрадзіць тэорыю расавай і нацыянальнай перавагі", - перакананы Ігар Сергяенка.

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, праводзіцца 14-15 мая Цэнтральным архівам КДБ Рэспублікі Беларусь і ўстановай "Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці". Мэта мерапрыемства - абмеркаванне вынікаў навуковых даследаванняў гісторыі ВАВ, пытанняў, звязаных з захаваннем гістарычнай спадчыны аб Другой сусветнай вайне, а таксама з удасканаленнем сістэмы патрыятычнага выхавання моладзі.

На канферэнцыі праходзіць выстаўка архіўных дакументаў "Нам гэту памяць завешчана зберагчы", многія экспанаты якой дэманструюцца ўпершыню. У рабоце канферэнцыі прымаюць удзел вучоныя і архівісты Беларусі, Расіі, Казахстана і Украіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі