Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

10 Май 2015

Сі Цзіньпін выказаўся супраць спроб перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны

Сі Цзіньпін выказаўся супраць спроб перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны

10 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Старшыня КНР Сі Цзіньпін выступае супраць спроб перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны. Аб гэтым ён заявіў сёння па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня КНР адзначыў, што як Кітай, так і Беларусь уваходзяць у лік краін - пераможцаў у Другой сусветнай вайне. "Мы панеслі вялікія нацыянальныя страты дзеля Перамогі. Кітайскі і беларускі народы крывёй і жыццём змацавалі непарушную баявую дружбу. Мы будзем з усімі міралюбівымі народамі свету цвёрда абараняць вынікі Другой сусветнай вайны", - заявіў Сі Цзіньпін.

"У сувязі з гэтым мы будзем умацоўваць каардынацыю дзеянняў і ўзаемадзеянняў у ААН і іншых міжнародных і рэгіянальных арганізацыях, разам садзейнічаць развіццю светапарадку ў больш справядлівым і рацыянальным напрамку, у інтарэсах доўгатэрміновага і трывалага міру для ўсяго чалавецтва", - дадаў Сі Цзіньпін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі