Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

5 Май 2015

Патрыятычная акцыя да 70-годдзя Перамогі пройдзе 8 мая на Кургане Славы

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінская абласная патрыятычная акцыя да 70-годдзя Перамогі пройдзе 8 мая на Кургане Славы. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінаблвыканкаме.

Акцыя стане адной з галоўных падзей у вобласці напярэдадні святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У ёй прымуць удзел ветэраны, кіраўніцтва Мінаблвыканкама, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, дэлегацыі з усіх раёнаў вобласці і горада Жодзіна.

Акрамя таго, ва ўсіх раёнах вобласці напярэдадні святкавання 70-годдзя Перамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны будуць уручаны падарункі - прадуктовыя наборы, пасцельныя рэчы, гадзіннікі і інш. Некаторымі раёнамі плануецца аказанне матэрыяльнай дапамогі са сродкаў мясцовага бюджэту, за кошт сродкаў прадпрыемстваў.

У рэгіёне штогод праводзяцца абследаванні ўмоў жыцця ветэранаў з удзелам работнікаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прадстаўнікоў МНС, сельскіх выканаўчых камітэтаў. Па выніках абследаванняў заяўленыя праблемы аналізуюцца, сістэматызуюцца па характары і тэрытарыяльнай прыкмеце, прымаюцца меры па іх аператыўным вырашэнні. На працягу студзеня-красавіка гэтага года ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, зроблены рамонт кватэр, дамоў, печаў, электраправодкі, устаноўлены пажарныя апавяшчальнікі. У адпаведнасці з указам нумар 126 "Аб аказанні матэрыяльнай дапамогі" ў сувязі з 70-годдзем Перамогі агульная сума выплат у рэгіёне склала Br23,9 млрд.

Тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва аказваюцца сацыяльныя паслугі дома непрацаздольным грамадзянам. У іх ліку ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, члены сем'яў загінуўшых воінаў. Рашэннем райвыканкамаў вызвалены ад аплаты за прадастаўленне сацыяльных паслуг 274 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і асобы, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, аплата за 17 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ажыццяўляецца за кошт сродкаў арганізацый.

У Мінскай вобласці пражываюць 5 425 ветэранаў вайны і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, у тым ліку 460 інвалідаў і 1 084 удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, 296 сем'яў загінуўшых воінаў і партызан, 576 чалавек, узнагароджаных ордэнамі і медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 60 узнагароджаных медалём "За абарону Ленінграда" або знакам Ленгарсавета "Жыхару блакаднага Ленінграда", 110 інвалідаў з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі і калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з іх наступствамі, 2 824 былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месц прымусовага ўтрымання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі