Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

27 Крс 2015

Падрыхтоўка да святкавання Дня Перамогі ў Беларусі вядзецца згодна з планам і ва ўстаноўленым парадку

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падрыхтоўка да святкавання Дня Перамогі ў Беларусі вядзецца згодна з планам і ва ўстаноўленым парадку. Аб гэтым сёння Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку далажыў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Мяжуеў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт запатрабаваў далажыць аб гатоўнасці сілавых структур да забеспячэння грамадскага парадку ў час святочных мерапрыемстваў. Кіраўніка дзяржавы цікавіла таксама, як ідзе падрыхтоўка да правядзення ваеннага парада. Яшчэ адной тэмай даклада стала паездка дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі ў Кітайскую Народную Рэспубліку, з якой Беларусь вядзе актыўнае гандлёва-эканамічнае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. Прэзідэнту было даложана аб дасягнутых дамоўленасцях, выніках перагавораў аб аказанні Беларусі падтрымкі з боку КНР ва ўмацаванні абараназдольнасці.

Аляксандр Мяжуеў праінфармаваў Прэзідэнта, што падрыхтоўка да святкавання Дня Перамогі вядзецца згодна з планам, усе мерапрыемствы, у тым ліку па правядзенні штабных трэніровак выконваюцца ва ўстаноўленым парадку.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў далажыць таксама аб гатоўнасці беларускіх ваенных, якія будуць удзельнічаць у парадзе ў Маскве. Паводле слоў Аляксандра Мяжуева, 25 красавіка святочная каробка ў складзе пятай брыгады спецыяльнага прызначэння адправілася ў Маскву, дзе паспяхова праводзіць трэніроўкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі