Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

17 Крс 2015

Навумовіч: Беларусы ніколі не забудуць імёны тых, хто змагаўся і загінуў за свабоду Радзімы

17 красавіка, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Жыхары Беларусі ніколі не забудуць імёны тых, хто змагаўся і загінуў за свабоду і незалежнасць Радзімы. Аб гэтым заявіў 17 красавіка старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч у час прэзентацыі манаграфіі "Вызваленне Беларусі. 1943-1944", распрацаванай беларускімі і расійскімі гісторыкамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Больш за 70 гадоў таму адгрымелі апошнія залпы на беларускай зямлі, даўно зарубцаваліся раны вайны, выраслі новыя пакаленні. Але час не ў сілах з людской памяці сцерці трагічныя і гераічныя старонкі мінулага, 1941-1944 гадоў. Жыхары Беларусі ніколі не забудуць імёны тых, хто змагаўся і загінуў за свабоду і незалежнасць Радзімы", - сказаў Андрэй Навумовіч.

Дэпутат адзначыў, што ў Беларусі няма такога месца, дзе не аддавалася б даніна любові і глыбокай павагі героям Вялікай Айчыннай вайны. "Сучаснае і будучыя пакаленні павінны зрабіць усё, каб не згасла памяць аб мінулым і аб тых, хто прынёс вызваленне беларускай зямлі", - дадаў ён.

У кнізе паказаны найбольш значныя падзеі, што адбываліся на тэрыторыі рэспублікі ў 1943-1944 гадах. У ёй прааналізавана абстаноўка ў Беларусі напярэдадні яе вызвалення Чырвонай Арміяй, акцэнтавана ўвага на злачынных дзеяннях акупацыйнага рэжыму, раскрыты змест, формы і спосабы супраціўлення партызанаў і падпольшчыкаў захопнікам. Асноўнае месца ў працы адведзена ходу і вынікам баявых дзеянняў, умовам падрыхтоўкі і вядзення аперацый, поспехам і няўдачам савецкіх войскаў. Дэталёваму асвятленню гэтых пытанняў садзейнічаюць дакументы з фондаў архіваў Расіі, многія з якіх публікуюцца ўпершыню.

Кніга ўяўляе інтарэс для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, навуковых работнікаў і педагогаў, ваеннаслужачых, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Айчыны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі