Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

10 Май 2015

Лукашэнка: Агульнымі намаганнямі мы ні за што не дазволім перагледзець вынікі Другой сусветнай вайны

Лукашэнка: Агульнымі намаганнямі мы ні за што не дазволім перагледзець вынікі Другой сусветнай вайны

10 мая, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што агульнымі намаганнямі не будзе дазволена перагледзець вынікі Другой сусветнай вайны. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам па выніках перагавораў са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Агрэсар не павінен выглядаць міратворцам, а вялікі подзвіг народа не павінен быць забыты", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што сёння Беларусь і Кітай сумесна адзначаюць 70-годдзе Вялікай Перамогі над фашызмам і мілітарызмам. "Гэта не першая юбілейная дата, але так маштабна мы яе сумесна адзначаем упершыню ў гэтым годзе", - сказаў беларускі лідар. Ён адзначыў, што ў гісторыі ёсць паказальныя прыклады баявога братэрства прадстаўнікоў Беларусі і Кітая ў абароне Радзімы ад агрэсараў. На думку кіраўніка беларускай дзяржавы, гэта яшчэ адзін фактар, які аб'ядноўвае краіны.

"Увесь свет ведае аб вялікім подзвігу савецкага народа і тых каласальных стратах, якія ён паклаў на алтар Перамогі - гэта 30 млн чалавек. Але я хачу, каб усе ведалі, што кітайскі народ у Другой сусветнай вайне страціў 35 млн сваіх суайчыннікаў. Кітайскі народ стрымліваў на працягу ўсяго перыяду Другой сусветнай вайны значныя сілы японскіх мілітарыстаў на ўсходзе краіны, прадухіліўшы страшныя магчымыя падзеі, калі нам давялося б ваяваць на два франты. Таму гэта наша сумесная Перамога, і мы яе ў гэтым годзе святкуем разам", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі