Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

22 Чэр 2015

Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці ўяўляе сабой сімвал адзінства

Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці ўяўляе сабой сімвал адзінства

22 чэрвеня, Брэст /Святлана Вячорка- БЕЛТА/. Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці ўяўляе сабой сімвал і вобраз адзінства. Аб гэтым заявіў сёння на мітынгу-рэквіеме ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да ўдзельнікаў памятных мерапрыемстваў у крэпасці, прысвечаных 74-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны, патрыярх звярнуўся са словамі "браты і сёстры". Такімі былі і абаронцы крэпасці, якія прынялі на сябе ўдар ворага ў 1941 годзе. "Ёсць у свеце і жыцці нешта, што здольна злучаць больш, чым родная кроў", - сказаў патрыярх. Калі абаронцы крэпасці разам плячо ў плячо ўсталі на абарону і крэпасці, і Радзімы, там было сапраўднае братэрства, разарваць якое не магла нават смерць.

"Мы ўсе з вамі адна сям'я. І не толькі таму, што ў нас цячэ кроў, якая ўзыходзіць да нашых продкаў. Але і таму, што мы пражылі адну гісторыю і радасці, і смутку. Брэсцкую крэпасць нельга падзяліць па нацыянальных сектарах. Ёсць рэчы непадзельныя, як у ідэале непадзельная чалавечая сям'я. І вось гэта гераічная абарона Брэсцкай крэпасці ўяўляе сабой сімвал адзінства, вобраз адзінства і здольнасць сумесна пераадольваць смяротную небяспеку і перамагаць. Таму што абаронцы Брэсцкай крэпасці перамаглі", - адзначыў Свяцейшы Патрыярх.

Знаходжанне ў крэпасці, па прызнанні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, выклікае змешаныя пачуцці. Гэта і боль за ўсіх тых, у асноўным маладых людзей, якія загінулі ў першыя дні вайны, і адначасова гонар за здзейснены подзвіг. "З гонарам і пачуццём хвалявання ў думках схіляеш галаву перад гэтым подзвігам, усведамляючы яго значэнне для самога сябе, для кожнага сучаснага чалавека - няхай гэта будзе беларус або расіянін, украінец - для кожнага, хто з'яўляецца нашчадкам вялікага мінулага", - падкрэсліў патрыярх.

Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці ўяўляе сабой сімвал адзінства - патрыярх Кірыл"Дай Бог працвітання Брэсту, беларускай зямлі, зямлі расійскай, зямлі ўкраінскай і многім-многім людзям, якія па духу нашы браты і сёстры", - благаславіў усіх прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы. У памяць аб сваім знаходжанні ў Брэсце ён перадаў крэпасці абраз Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі