Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

7 Май 2015

Фотавыстаўка БЕЛТА "Перамога - адна на ўсіх" адкрылася сёння ў Хельсінкі

Фотавыстаўка БЕЛТА "Перамога - адна на ўсіх" адкрылася сёння ў Хельсінкі7 мая, Хельсінкі /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстаўка Беларускага тэлеграфнага агенцтва "Перамога - адна на ўсіх", прымеркаваная да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, адкрылася сёння ў Хельсінкі (Фінляндыя), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Экспазіцыя ўключае каля 50 фотаздымкаў. Тут прадстаўлены рарытэтныя чорна-белыя фатаграфіі з архіва БЕЛТА, у тым ліку вядомых ваенных карэспандэнтаў і малавядомыя кадры, а таксама лічбавыя каляровыя фотаработы цяперашніх супрацоўнікаў Беларускага тэлеграфнага агенцтва.

Выстаўка "Перамога - адна на ўсіх" паказвае аўтарскі погляд праз аб'ектыў фотакамеры на розныя бакі і перыяды вайны (франтавыя бітвы, работа ў тыле, партызанская і падпольная барацьба, пакуты мірнага насельніцтва). Значная частка фотаздымкаў прысвечана тэме вызвалення абласных гарадоў рэспублікі, перыяду пасляваеннага аднаўлення.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі