Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

8 Чэр 2015

Фотавыстаўка БЕЛТА "Этапы Вялікай Перамогі" адкрылася сёння на медыяфоруме ў Мінску

Фотавыстаўка БЕЛТА

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстаўка БЕЛТА "Этапы Вялікай Перамогі" адкрылася сёння на X Беларускім міжнародным медыяфоруме "Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Большасць здымкаў экспазіцыі, у якую ўвайшлі 42 фатаграфіі, упершыню дэманструюцца ў выставачным фармаце. Гэта рарытэтныя чорна-белыя фатаграфіі з архіва інфармацыйнага агенцтва, у тым ліку вядомых ваенных карэспандэнтаў і малавядомыя кадры, а таксама лічбавыя каляровыя фотаработы цяперашніх супрацоўнікаў Беларускага тэлеграфнага агенцтва.

Фотавыстаўка БЕЛТА "Этапы Вялікай Перамогі" адкрылася сёння на медыяфоруме ў МінскуПраз аб'ектыў фотакамеры расказваецца аб франтавых баях, рабоце ў тыле, партызанскай і падпольнай барацьбе, пакутах мірнага насельніцтва. Значная частка фотаздымкаў прысвечана тэме вызвалення абласных гарадоў, перыяду пасляваеннага аднаўлення. Частка экспазіцыі складзена са здымкаў фотакарэспандэнта БЕЛТА і ТАСС Уладзіміра Лупейкі.

Акрамя таго, на медыяфоруме адкрылася тэматычная экспазіцыя Нацыянальнай кніжнай палаты "Слова клікала да перамогі. Падпольныя і партызанскія газеты часоў Вялікай Айчыннай вайны". Таксама ў Нацыянальнай бібліятэцы прадстаўлены лепшыя работы міжнароднага конкурсу патрыятычнага плаката моладзі краін СНД "Нам дарагі мір".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі